Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 24 Верасень 2019 10:33

Лепшых тэнісістаў назвалі ў ГрДУ імя Янкі Купалы

tennisЗавяршыўся традыцыйны турнір па тэнісе сярод супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта.

Удзельнікамі турніру сталі прадстаўнікі факультэтаў і структурных падраздзялення Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Сярод жанчын золата турніру заваявала дацэнт кафедры спартыўных гульняў Вольга Паўлюць, на другім месцы - старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Кацярына Бародзіч, бронза ў старшага выкладчыка кафедры спартыўных гульняў Наталлі Гівер.

Першае месца ў катэгорыі да 40 гадоў заваяваў старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксей Абялеўскі, серабро ў старшага выкладчыка кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры Віталя Пабаля, на трэцім месцы дэкан факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Аляксандр Варанцоў.

У катэгорыі 40+ пераможцам стаў інструктар па фізічнай культуры Эдуард Іваноў, на другім - начальнік кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых Уладзіслаў Гаўронік, бронзу заваяваў дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін Віталь Тарасаў.

Начальнік спартыўнага клуба Кірыл Акуліч стаў першым у катэгорыі 50+, на другім месцы старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў Аркадзь Абялеўскі, на трэцім - дацэнт кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых Андрэй Лушнеўскі.

Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі прафкама.