Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 19 Верасень 2019 15:57

Каманда ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы - пераможца Чэмпіянату ваенных факультэтаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі па ваеннаму пяцібор'ю

voennyeСпаборніцтвы прайшлі на вучэбна-спартыўнай базе ваенна-тэхнічнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Усяго ў чэмпіянаце прынялі ўдзел каманды з сямі ўніверсітэтаў краіны. У склад каманды Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўвайшлі маёр Павел Кірмель, старшы лейтэнант Міхаіл Максімук, курсанты Максім Копаць і Аляксандр Буцько.

У рамках спартыўнага мерапрыемства ўдзельнікі спаборнічалі ў стральбе з АК-74, плаванні на 50 м, бегу на 8 км, кіданні гранаты, а таксама пераадольвалі паласы перашкод.

Па выніках чэмпіянату каманда ваеннага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта стала пераможцам. Акрамя таго, у асабістым заліку курсант Аляксандр Буцько стаў першым, а маёр Павел Кірмель - другім.