Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 12 Верасень 2019 16:50

Студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы запрашаюць далучыцца да творчых калектываў універсітэта

tvorcheskieАрганізацыйныя сходы пройдуць з 17 па 19 верасня.

 

Аддзел культурна-масавай і дасугавай дзейнасці Упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю 17 верасня ў 19.00 запрашае на сустрэчу студэнтаў, якія жадаюць займацца харэаграфіяй. 18 верасня ў 11.00 і ў 15.00 чакаюць тых, хто мае намер прадэманстраваць свае вакальныя дадзеныя і ў будучыні стаць часткай вакальных калектываў. 19 верасня ў 19.00 сустрэнуцца з тымі студэнтамі, хто хоча паспрабаваць сябе ў тэатральным кірунку.

Арганізацыйныя сходы пройдуць у актавай зале корпуса ўніверсітэта па адрасе: вуліца Леніна, 32.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя студэнты-купалаўцы.

Падрабязную інфармацыю можна ўдакладніць па тэлефонах: 74-03-76; 8029-869-06-05.