Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 12 Верасень 2019 16:09

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прымуць удзел у святкаванні 891-годдзя Гродна

997Купалаўцы выступяць на розных гарадскіх пляцоўках 14 верасня.

Так, двухгадзінная канцэртная праграма для гродзенцаў і гасцей горада пройдзе па адрасе: вул. Горкага, 6. З 13 да 14 гадзін студэнты факультэта мастацтваў і дызайну пакажуць нумары мастацкай самадзейнасці ў вакальным і інструментальным жанры. А з 16 да 17 гадзін са сваімі нумарамі выступяць творчыя калектывы ГрДУ імя Янкі Купалы - студыі сучаснай харэаграфіі «Stu-Dance», «Брэйк» і індывідуальныя выканаўцы - салісты вакальнай студыі «Уні-Song».

Таксама на святочных мерапрыемствах да Дня горада выступіць Рота ганаровай варты ваеннага факультэта. А студэнты факультэта мастацтваў і дызайну прымуць удзел у афармленні работ пленэру пад адкрытым небам - малюнкаў на асфальце ад стрыт-арт мастакоў горада.