Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 10 Верасень 2019 10:36

«Абараняць Рэспубліку Беларусь і быць адданым свайму народу»: курсанты ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі Ваенную прысягу

91Клятву на вернасць Радзіме прамовілі 26 першакурснікаў ваеннага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта.

Урачыстая цырымонія прыняцця Ваеннай прысягі па традыцыі адбылася ў знакавым і памятным для ўсіх гродзенцаў месцы - на Кургане Славы. Тут павіншаваць рабят са знакавай падзеяй сабраліся кіраўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на чале з рэктарам Ірынай Кітурка, кіраўнікі розных вайсковых падраздзяленняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі праваслаўнай і каталіцкай Царквы, а таксама родныя і блізкія курсантаў. У ліку ганаровых гасцей мерапрыемства - камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёр Віктар Хрэнін, начальнік харчовага ўпраўлення Міністэрства абароны палкоўнік Юрый Матэюк, намеснік начальніка рэчавага ўпраўлення Міністэрства абароны палкоўнік Сяргей Кулакевіч, намеснік начальніка тылу - начальнік упраўлення тылавога забеспячэння ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Віктар Забалуеў, спецыяліст 1-га аддзела дзяржаўнай установы «Спартыўны камітэт Узброеных Сіл» палкоўнік Яўген Гаўронік, начальнік упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў па Гродзенскай вобласці палкоўнік унутранай службы Юрый Трутко, намеснік камісара ваеннага камісарыята Гродзенскай вобласці палкоўнік Аляксандр Харашун, намеснік камандзіра Гродзенскай памежнай групы палкоўнік Андрэй Радзівонаў, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў палкоўнік у адстаўцы Іван Тустаў.

Мерапрыемства пачалося з ускладання кветак да Вечнага агню. Пасля гэтага курсанты прамовілі словы Ваеннай прысягі і пакляліся свята выконваць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, выконваць воінскі абавязак і бараніць незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць сваёй краіны. Са сказанымі на дарогу словамі да будучых афіцэрам звярнулася рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка:

- Вы выбралі самую мужную і адказную прафесію - абараняць Радзіму. Ваенная прысяга складаецца з 37 слоў. Гэта словы, якія нельга ўзяць назад. Я хачу вам пажадаць заставацца вернымі свайму выбару і з годнасцю пранесці сказанае вамі праз усё жыццё. Каб за чатыры гады вучобы ў Купалаўскім універсітэце вы авалодалі ўсімі навыкамі і кампетэнцыямі, якія дапамогуць вам стаць годнымі афіцэрамі сваёй краіны, элітай нашай беларускай арміі.

Таксама з віншаваннямі да хлопцаў звярнуўся камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёр Віктар Хрэнін. Ён пажадаў курсантам сумленна і з годнасцю выконваць воінскі абавязак. Начальнік харчовага ўпраўлення Міністэрства абароны палкоўнік Юрый Матэюк у сваім выступе адзначыў, што хлопцы выбралі самую высакародную з прафесій - абаронцы Радзімы. Цёплыя і душэўныя віншаванні ў адрас будучых афіцэраў прагучалі ад мамы аднаго з курсантаў Ірыны Чабатарэнка.

У сваю чаргу ад імя ўсіх першакурснікаў курсант Аляксандр Гайтус паабяцаў, што яны будуць годна і адказна несці высокае званне абаронцы Айчыны, працягваючы слаўныя баявыя традыцыі ваеннага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта і беларускага народа.

Напрыканцы мерапрыемства курсанты прайшлі ўрачыстым маршам. Завяршылася цырымонія прысягі Плац-канцэртам Роты Ганаровай варты ваеннага факультэта і фатаграфаваннем на памяць.

У тэму:

Афіцэрскі склад, эліту беларускага войска, ваенны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта рыхтуе з 2005 года. Тут ажыццяўляюць падрыхтоўку ваенных кадраў вышэйшай кваліфікацыі для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, органаў памежнай службы Дзяржаўнага памежнага камітэта і Унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь. Навучанне вядзецца па дзвюх спецыяльнасцях - "Тылавое забеспячэнне войск" і "Фізічная падрыхтоўка ваеннаслужачых".