Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 06 Верасень 2019 10:13

Сайт газеты “Гродзенскі ўніверсітэт” ужо даступны ў інтэрнэт-прасторы

gazetaЧытаць штомесячную карпаратыўную газету ГрДУ імя Янкі Купалы можна ў інтэрнэце. Такі падарунак робіць Купалаўскі ўніверсітэт чытачам напярэдадні свайго 80-годдзя.

“Гродзенскі ўніверсітэт” – шматтыражнае перыядычнае выданне Беларусі. Яе першы нумар пабачыў свет у 1986 годзе. Сёння газета з’яўляецца пераможцай Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі “Залатая Ліцера” і карыстаецца аўтарытэтам сярод карпаратыўнай прэсы ў нашай краіне. За трыццаць тры гады існавання яна шматразова мяняла свой фармат і змест.

Каб быць як мага бліжэй да свайго чытача, газета “Гродзенскі ўніверсітэт” стала даступнай у інтэрнэт-прасторы. Заходзьце па спасылцы www.gazeta.grsu.by, глядзіце фотаздымкі, чытайце ў камфортным для Вас месцы і асяроддзі!