Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 05 Верасень 2019 11:42

Маладых навукоўцаў і іх навуковых кіраўнікоў узнагародзілі ў ГрДУ імя Янкі Купалы

sovet naukaВіншаванні прымалі супрацоўнікі, якім у мінулым навучальным годзе былі прысвоены вучоныя ступені кандыдатаў навук, а таксама іх навуковыя кіраўнікі.

У 2018 - 2019 навучальным годзе вучоная ступень кандыдата эканамічных навук прысуджана дацэнту кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку Вользе Аўдзейчык (навуковы кіраўнік - доктар эканамічных навук, прафесар, загадчык кафедры эканомікі прамысловых прадпрыемстваў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Людміла Нехарошава) і дацэнту кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку Юліі Крупенка (навуковы кіраўнік - кандыдат эканамічных навук, дацэнт, дэкан факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы Марына Карпіцкая).

Вучоная ступень кандыдата тэхнічных навук прысвоена дацэнту кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій Аляксандру Антонаву (навуковы кіраўнік - доктар тэхнічных навук, прафесар, прафесар кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій ГрДУ імя Янкі Купалы Васіль Струк) і выкладчыку спецыяльных дысцыплін Лідскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Вадзіму Весялуха ( навуковы кіраўнік - доктар тэхнічных навук, дацэнт, прафесар кафедры тэарэтычнай і прыкладной механікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Багдановіч).

Вучоная ступень кандыдата педагагічных навук прысуджана старэйшаму выкладчыку кафедры педагогікі і сацыяльнай работы Алене Бэкман (навуковы кіраўнік - доктар педагагічных навук, прафесар, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Кароль).

Вучоная ступень кандыдата сацыялагічных навук прысвоена Аксане Гаўрылік, дацэнту кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін (навуковы кіраўнік - кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, дацэнт кафедры сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ларыса Філінская), вядучаму спецыялісту Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Юліі Федосаву (навуковы кіраўнік - доктар сацыялагічных навук, прафесар, загадчык кафедры дзяржаўнага кіравання сацыяльнай сферай і беларусазнаўства Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Святлана Лапіна) і начальніку аддзела менеджменту якасці Сяргею Шчарбініну (навуковы кіраўнік - доктар сацыялагічных навук, прафесар, прафесар кафедры сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Зміцер Безнюк).

Вучоная ступень кандыдата юрыдычных навук прысуджана метадыстувучэбна-метадычнага ўпраўлення Вользе Дробыш (навуковы кіраўнік - доктар юрыдычных навук, прафесар, прарэктар па вучэбнай працы і адукацыйных інавацыях Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Вольга Чупрыс).

Вучоная ступень кандыдата гістарычных навук прысвоена дацэнту кафедры англійскай філалогіі Анастасіі Дудзько (навуковы кіраўнік - кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Мікалай Бяспамятных).

Вучоная ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук прысуджана старэйшаму выкладчыку кафедры агульнай фізікі Андрэю Лавышу (навуковы кіраўнік - доктар фізіка-матэматычных навук, дацэнт, загадчык кафедры агульнай фізікі ГрДУ ім. Янкі Купалы Аляксандр Маскевіч).

Вучоная ступень кандыдата філалагічных навук прысвоена начальніку аддзела міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алексадры Мерчы (навуковы кіраўнік - доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ніна Мячкоўская) і дацэнту кафедры журналістыкі Таццяне Сівавай (навуковы кіраўнік - доктар філалагічных навук, прафесар Марыя Канюшкевіч).