Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 05 Верасень 2019 11:42

У ГрДУ імя Янкі Купалы ўшаноўвалі супрацоўнікаў універсітэта

photo 2019 09 04 20 47 55Узнагароджанне адбылося ў рамках урачыстага сходу калектыву ўніверсітэта, прысвечанага пачатку навучальнага года.

За шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, паспяховае кіраўніцтва навуковымі працамі студэнтаў-пераможцаў XXV Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана дацэнт кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве факультэта эканомікі і кіравання Алена Разава.

За шматгадовую плённую працу ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, поспехі ў навукова-педагагічнай дзейнасці і істотны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў каштоўным падарункам адзначана доктар філалагічных навук, прафесар Марыя Іосіфаўна Канюшкевіч.

Таксама каштоўны падарунак за шматгадовую плённую працу і асабісты ўклад у развіццё ў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўручаны прафесару кафедры замежных моў, доктару філалагічных навук, прафесару Святлане Піліпаўне Мусіенка.

Ганаровыя граматы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўручаны дацэнту кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм факультэта эканомікі і кіравання Вользе Будзько, старэйшаму выкладчыку кафедры рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта Галіне Мазько і спецыялісту вучэбна-метадычнага кабінета факультэта эканомікі і кіравання Галіне Швяцовай.

Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адзначаны начальнік вучэбна-навукова-вытворчага аб'яднання "Студэнцкі медыяцэнтр" факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Кіра Блудава-Гой, старшы выкладчык кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу факультэта эканомікі і кіравання Аляксандр Кулікоў, дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін педагагічнага факультэта Алена Лапкоўская, начальнік аддзела падтрымкі і рэалізацыі моладзевых праектаў і ініцыятыў кіравання выхаваўчай працы з моладдзю Іна Астроўская, дацэнт кафедры філасофіі педагагічнага факультэта Сняжана Семярнік, дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін факультэта фізічнай культуры Віталь Тарасаў.

Дыплома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў за высокія дасягненні па развіцці інтэлектуальных і творчых здольнасцяў навучэнцаў удастоены загадчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Святлана Адамовіч і выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Наталля Зданчук.