Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 03 Верасень 2019 14:20

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца Урачысты сход працоўнага калектыву

photo 2019 09 04 12 40 41Мерапрыемства пройдзе 4 верасня і будзе прысвечана пачатку новага навучальнага года.

У рамках Урачыстага сходу працоўнага калектыву рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка выступіць з дакладам, у час якога раскажа аб выніках працы калектыву ў мінулым, 2018-2019 навучальным годзе і задачах на які мае быць, 2019-2020 навучальны год.

Па традыцыі на мерапрыемстве будуць ушаноўваць маладых спецыялістаў, выкладчыкаў, якія абаранілі кандыдацкія і доктарскія дысертацыі і іх навуковых кіраўнікоў.

Урачысты сход працоўнага калектыву адбудзецца 4 верасня па адрасе: вул. Леніна, 32, актавая зала.

Пачатак у 15.00.

На сайце ўніверсітэта  будзе весціся прамая трансляцыя пасяджэння.