Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 03 Верасень 2019 14:20

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы ў ліку пераможцаў і прызёраў адкрытага чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы

1Спаборніцтвы прайшлі 31 жніўня - 1 верасня ў Мінску на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама».

ГрДУ імя Янкі Купалы на чэмпіянаце ў складзе каманды Гродзенскай вобласці прадставілі 14 студэнтаў.

Студэнтка факультэта фізічнай культуры Ірына Жук у скачках з шастом не проста ўстанавіла асабісты і нацыянальны рэкорд, скарыўшы планку на адзнацы 4.70, але і выканала кваліфікацыйны нарматыў для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Токіо. Таксама дзяўчына прызнаная лепшай спартсменкай чэмпіянату.

Студэнт факультэта фізічнай культуры Юрый Ярэміч стаў другім у скачках з шастом, а студэнт факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Аляксандр Шлавянец - трэцім.

У сямібор'і студэнтка факультэта фізічнай культуры Шарлота Паэглітэ заваявала срэбра, а студэнтка юрыдычнага факультэта Кацярына Зубкевічу - бронзу.

Другое месца ў бегу на 400 м у студэнта факультэта фізічнай культуры Ігара Зубко. Студэнтка факультэта фізічнай культуры Анастасія Маслава стала трэцяй у кіданні молата.

Акрамя таго, у скарбонцы дасягненняў купалаўцаў - другое месца ў эстафеце 4 па 100 і першае ў эстафеце 4 па 400: спартсмены Ігар Зубко і Сяргей Пустабаеў выступілі ў складзе каманды Гродзенскай вобласці.

 

Па матэрыялах БФЛА