Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 03 Верасень 2019 12:30

Прадстаўнік ГрДУ імя Янкі Купалы ў складзе дэлегацыі Рэспублікі Беларусь наведаў мерапрыемства Сусветнага чэмпіянату рабочых прафесій WorldSkills Kazan 2019

WorldSkills Kazan 2019Дэкан факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Аляксандр Варанцоў наведаў Сусветны чэмпіянат рабочых прафесій WorldSkills Kazan 2019, які прайшоў у Казані з 22 па 27 жніўня на базе міжнароднага выставачнага цэнтра «Казань Экспо».

Дэлегацыя Беларусі, у склад якой увайшлі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, вышэйшых навучальных устаноў, а таксама прамысловых прадпрыемстваў, прыняла ўдзел у сустрэчы з кіраўніцтвам Казанскага федэральнага ўніверсітэта, дзе абмяркоўваліся пытанні развіцця вышэйшай адукацыі. Таксама адбыліся круглы стол з удзелам Міністра адукацыі Беларусі Ігара Карпенкі «Новая адукацыя для лічбавага свету» і наведванне інавацыйнай пляцоўкі ИННОПОЛИС для развіцця IT-кампетэнцый. Акрамя таго, прадстаўнікі Беларусі наведалі цырымонію адкрыцця сусветнага чэмпіянату WorldSkills Kazan 2019, дзе паглядзелі працоўныя пляцоўкі, пазнаёміліся з кампетэнцыямі будучага, прынялі ўдзел у майстар-класах, канферэнцыях і прэзентацыях.

Варта адзначыць, што сёння факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання ГрДУ імя Янкі Купалы вывучае міжнародны вопыт у развіцці руху WorldSkills і ставіць перад сабой задачы ўключэння ў спаборніцкія мерапрыемствы ў рамках адборачных этапаў.

- Найбольшую цікавасць выклікаюць кампетэнтныя напрамкі развіцця ў галіне інжынернага дызайну CAD, аўтамабільныя тэхналогіі, кузаўны рамонт, вэб-дызайн і распрацоўка, сеткавае і сістэмнае адміністраванне, тэхналогіі прамысловага дызайну, графічны дызайн, а таксама найшырэйшы ахоп прафесійных кампетэнцый, што фарміруюцца ў каледжах універсітэта: пачынаючы ад зварачных навыкаў і заканчваючы фларыстыкай і кулінарным мастацтвам, - распавёў Аляксандр Варанцоў. - Традыцыйна асаблівую цікавасць на падобных сусветных форумах выклікаюць кампетэнцыі будучага (Future skills), сярод якіх у гэтым годзе прадстаўлены тэхналогія прамысловага дызайну, квантавыя тэхналогіі, тэхналогіі праектавання BIM, хуткае прототипирование, распрацоўка віртуальнай і дапоўненай рэальнасці, тэхналогіі кампазітаў, распрацоўка рашэнняў з выкарыстаннем блокчейн тэхналогій, прамысловая робататэхніка і інш.

 

Даведачна:

Сусветны чэмпіянат па прафесійным майстэрстве па стандартах «WorldSkills» праходзіць кожныя два гады і збірае каля 1 600 удзельнікаў з больш за 60 краін. Маладыя прафесіяналы з усяго свету збіраюцца на чэмпіянаце, каб пазмагацца за шанец выйграць медаль у абранай кампетэнцыі.

Спаборніцтвы па 56 кампетэнцыяў ў розных сферах вытворчасці прадстаўлены на чэмпіянаце: ад сталярнаq справы і мехатронікb да кандытарскага мастацтва, ад электрамантажу і такарнаq справы да электронікі, ад кузаўнога рамонту і цаглянай кладкі да сеткавага і сістэмнага адміністравання.

Чэмпіянат таксама дае магчымасць лідэрам галін, урадам і адукацыйным установам магчымасць абмяняцца інфармацыяй, перадавымі метадамі працы ў галіны і ў сферы прафесійнай адукацыі. Новыя ідэі і працэсы натхняюць маладых людзей на тое, каб прысвяціць сваё жыццё тэхніцы і новых тэхналогіях і будаваць лепшую будучыню.