Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 03 Верасень 2019 12:30

Студэнтам ГрДУ імя Янкі Купалы за высокія паказчыкі ў вучэбнай, навукова-даследчай дзейнасці і грамадскай працы прадастаўлены скідкі на аплату за навучанне на 2019-2020 навучальны год

koorpusУ ГрДУ імя Янкі Купалы 30 жніўня адбылося пасяджэнне камісіі па прадастаўленні скідак са сфарміраванага кошту навучання студэнтам, якія навучаюцца на платнай аснове.

Усяго у 2019 годзе зніжкі на аплату за навучанне атрымалі 132 студэнты. З іх 89 - за высокія паказчыкі ў вучэбнай, навукова-даследчай дзейнасці і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. 43 - па сацыяльных прыкметах і выніках вучобы.

104 студэнта скарыстаюцца зніжкай у памеры 40%, а 28 купалаўцаў атрымалі зніжкі ў памеры 60%. У параўнанні з 2018 годам, колькасць студэнтаў, якім зніжаны кошт за навучанне, павялічылася ў 1,5 разы: з 90 да 132 чалавек.