Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 03 Верасень 2019 10:02

Дэлегацыя ГрДУ імя Янкі Купалы на чале з рэктарам універсітэта Ірынай Кітурка прыняла ўдзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства

photo 2019 09 01 993

Святочныя мерапрыемствы прайшлі ў Слоніме з 31 жніўня па 1 верасня.

 

Старт самай маштабнай літаратурнай падзеі гэтага года паклала цырымонія адкрыцця помніка Льву Сапегу, затым прайшло тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў свята па цэнтральных вуліцах Слоніма. У рамках свята адбылося ўзнагароджанне пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі і выніковы этап Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка". Таксама ва ўрачыстай абстаноўцы Гродзенскай вобласці было перададзена рарытэтнае выданне Статута ВКЛ.

Для гасцей свята працавалі 16 розных тэматычных пляцоўкі: гульнявыя і забаўляльныя, спартыўныя і турыстычныя, літаратурныя і тэатральныя і многія іншыя. У рамках святкавання Дня беларускага пісьменства прайшоў Фестываль кнігі і прэсы, адкрыта выстаўка, дзе былі прадстаўлены лепшыя выданні мастацкай і вучэбнай кнігі, энцыклапедычная літаратура і перыёдыка. Адбылася і прэзентацыя кніг ад пісьменнікаў і аўтограф-сесіі.

Насычаную творчую праграму падрыхтавалі для гасцей свята і студэнты-купалаўцы. Так, вакальны калектыў універсітэта падарыў гасцям і ўдзельнікам гадзінную канцэртную праграму «Ты пяшчотная і магутная ... сінявокая Беларусь». Студэнты факультэта мастацтваў і дызайну запрасілі наведаць графічную майстэрню, а тэатральны калектыў універсітэта - паглядзець пастаноўку па адным з твораў Уладзіміра Караткевіча. Літаратурна-гістарычнае падарожжа са знакамітымі постацямі беларускай зямлі - Цёткі, Зоськай Верас, Канстанцыяй Буйло, Элізай Ажэшка, Антонія Тызенгаўза і Ефрасінняй Полацкай падрыхтавалі для гасцей свята ўдзельнікі праекта «Жывая гісторыя». Таксама купалаўцы выступілі на Дні беларускага пісьменства ў ролі валанцёраў і арганізавалі працу дзіцячай пляцоўкі.

 

Па матэрыялах БелТА і  ўлас. інф.