Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 29 Жнівень 2019 15:17

Вучэбна-палявы збор па пачатковай прафесійнай падрыхтоўцы сярод першакурснікаў прайшоў на ваенным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы

glavnoeУ рамках вучэнняў курсанты ўдасканалілі навыкі ваеннага майстэрства.

Курсантамі ваеннага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта сёлета сталі 27 юнакоў. Вучэбна-палявыя зборы ў рамках пачатковай прафесійнай падрыхтоўкі з'яўляюцца абавязковай часткай вучэбнай праграмы і накіраваны на фізічную, псіхалагічную і маральную падрыхтоўку асабістага складу да ўмоў ваеннай службы.

- Юнакам важна прышчапіць пачуццё адказнасці, абавязку, гонару, бо сённяшнія першакурснікі ваеннага факультэта - гэта будучыя абаронцы Радзімы, - адзначае начальнік курса ваеннага факультэта Яўген Свіб. - Падчас пачатковай ваеннай падрыхтоўкі маладыя байцы набываюць тыя навыкі, якія абавязкова спатрэбяцца ім у будучай прафесійнай дзейнасці. З курсантамі праводзяцца заняткі па інжынернай, страявой, агнявой і тактычнай падрыхтоўцы, радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароне.

Дарэчы 7 верасня першакурснікі ваеннага факультэта па традыцыі прымуць прысягу на вернасць Радзіме і беларускаму народу. Урачыстае мерапрыемства адбудзецца на Кургане Славы г. Гродна ў 9.30.