Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 22 Жнівень 2019 12:40

Прадстаўнік ГрДУ імя Янкі Купалы прыняў удзел у Чэмпіянаце леснікоў па спартыўным арыентаванні

15290 1У гэтым годзе мерапрыемства адбылося ўжо ў 26 раз у горадзе Ябланец-над-Нісоў (Чэхія).

 

У спаборніцтвах прынялі ўдзел прадстаўнікі лясных гаспадарак, уладальнікі лясоў, а таксама студэнты і выкладчыкі ўніверсітэтаў і факультэтаў, звязаных з экалогіяй, развіццём лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўкай. ГрДУ імя Янкі Купалы на чэмпіянаце прадставіў дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін факультэта фізічнай культуры Эдвард Ародзь. Акрамя таго, Эдвард Станіслававіч выступаў адным з арганізатараў мерапрыемства.

У рамках трох спаборніцкіх дзён удзельнікаў чакалі бег на кароткую і сярэднюю дыстанцыю, а таксама эстафета. Быў арганізаваны лясной семінар, дзе ўдзельнікі змаглі абмяняцца вопытам па развіццю лясной гаспадаркі і даведацца аб мясцовай лясной гаспадарцы. Таксама адбыліся экскурсіі па цікавых прыродных месцах.

У завяршэнні мерапрыемства арганізатары перадалі сцяг чэмпіянату ў Гродна, дзе ён пройдзе ў 2020 годзе.