Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 21 Жнівень 2019 12:20

Прадстаўнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы запрашаюць на лёгкаатлетычную матчавую сустрэчу паміж зборнымі камандамі Еўропы і ЗША

15277 1Важная для лёгкай атлетыкі падзея пройдзе на абноўленым Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» ў Мінску 9-10 верасня.

Удзельнікамі спаборніцтваў стануць больш за 300 тытулаваных спартсменаў планеты. Яны будуць змагацца за прэстыжныя ўзнагароды ў традыцыйных дысцыплінах Каралевы спорту і змешаных эстафетах. У кожным відзе праграмы выступяць па 8 атлетаў (4 прадстаўнікі ад Еўропы і 4 - ад ЗША). Канчатковы склад сваіх зборных кантыненты назавуць 1 верасня.

У праграму ўключаны кіданне молата, кіданне кап'я, кіданне дыска, бег на 100 м, 100 м з бар'ерамі, 110 м з бар'ерамі, 200 м, 400 м, 400 м з бар'ерамі, 800 м, за 1 500 м, 3 000 м, 3000 м з перашкодамі, эстафетны бег 4x100 м, змешаная эстафета (200-200-400-800 м), штурханне ядра, трайны скачок, скачкі ў вышыню, скачкі ў даўжыню, скачкі з шастом.

Ініцыятарам правядзення матчу выступіў прэзідэнт Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі. Падобныя спаборніцтвы не праводзіліся з 1970-х гадоў, калі вялікую цікавасць выклікалі міжнародныя матчавыя сустрэчы, на прыклад, у СССР.

 

15277 2