Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 19 Жнівень 2019 09:44

Завяршыўся другі тыдзень працы Летняй школы рускай мовы ГрДУ імя Янкі Купалы

15241 5Замежныя студэнты з 11 краін працягваюць актыўна вывучаць рускую мову і знаёміцца з культурай Беларусі і Гродзенскага рэгіёну.

Сёння ўдзельнікаў чакае экскурсія ў Дом рамёстваў. У рамках этнаграфічнай выставы замежныя госці дакрануцца да багатага мінулага Гродзеншчыны і прымуць удзел у майстар-класах.

Кожны дзень летняга адукацыйнага праекта пачынаўся з заняткаў па рускай мове. Затым - дадатковыя курсы па выбары.

У рамках культурнай праграмы на гэтым тыдні прайшоў інтэрнацыянальны вечар з дэгустацыяй нацыянальных страў краін-удзельніц Летняй школы. На вечары кіно ўдзельнікі пазнаёміліся з кароткаметражнымі фільмамі, якія здымаліся беларускімі рэжысёрамі. Таксама для замежных гасцей была арганізавана пазнавальная экскурсія ў Барыса-Глебскую Каложскую царкву.

У адзін з дзён слухачы падзяліліся адзін з адным карыснымі і незвычайнымі навыкамі. Так, студэнт з Германіі навучыў новых сяброў асновам гульні на гітары, а госці з Японіі правялі цікавы майстар-клас па вырабе фігурак арыгамі з паперы. Спартовае жыццё кіпела ва ўнутраным дворыку ўніверсітэта. Некалькі запальных рухаў танца «body percussion» прадэманстравала ўдзельніца з Аўстрыі, а элементы муай-тай (тайскага бокса) паказалі валанцёры Летняй школы рускай мовы.

Пабывалі слухачы і ў лесапарку Пышкі, дзе згулялі ў валейбол і пакаталіся на скейтбордах. Трэба сказаць, што замежных гасцей вельмі ўразіла прырода Беларусі. Таму ў планах на бліжэйшыя выхадныя - шпацыр па парку ў Пышкі ўздоўж берага ракі Нёман.