Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 14 Жнівень 2019 11:51

Студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы Нюргун Скрабін - сярэбраны прызёр міжнароднага турніру па вольнай барацьбе на прызы Аляксандра Мядзведзя

skriabinТурнір прайшоў з 9 па 11 жніўня ў Мінску ў Палацы спорту.

 

У сталіцы завяршыўся чарговы, ужо 49-ы па ліку, міжнародны турнір па вольнай барацьбе на прызы трохразовага алімпійскага чэмпіёна, ганаровага грамадзяніна Мінска Аляксандра Мядзведзя.

За медалі на спаборніцтвах змагаліся каля 200 спартсменаў з паўтара дзесятка краін. Студэнт юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Нюргун Скрабін выступіў у вагавай катэгорыі да 65 кілаграмаў і па выніках спаборніцтваў заняў 2 месца. Удзел у спаборніцтвах таксама прынялі студэнт факультэта фізічнай культуры Віталій Пясняк і студэнт юрыдычнага факультэта Андрэй Карпач.

У тэму:

Міжнародныя турніры на прызы Аляксандра Мядзведзя праводзяцца ў Мінску з 1970 г. У 1994-м па рашэнні Міжнароднай федэрацыі барацьбы FILA (сёння яна называецца Аб'яднаны свет барацьбы - UWW) спаборніцтвам была прысвоена катэгорыя Гран-пры. Рэкордным па колькасці ўдзельнікаў стаў 30-ы турнір у 2000 г., які аб'яднаў 47 краін-удзельніц. У 2020-м адбудзецца юбілейны, 50-ы турнір.

Фота belta.by