Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 02 Жнівень 2019 17:41

Сучасны абітурыент выбірае лічбавую эканоміку

feuВыпускнік факультэта эканомікі і кіравання павінен не толькі ўмець абгрунтоўваць эканамічны эфект праекта і ўмець камерцыялізаваць вынікі працы, але і валодаць сучаснымі IT-тэхналогіямі. Таму сёння «стаўка» ў навучанні студэнтаў робіцца на выкарыстанне элементаў лічбавай эканомікі - тэхналогіі сённяшняга і заўтрашняга дня.

 

Уладзілен Лакцевіч быў адным з тых абітурыентаў, хто ў ліку першых падаў дакументы на навучанне ў ГрДУ імя Янкі Купалы. Малады чалавек стаў студэнтам спецыяльнасці "Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (ў эканоміцы)" на факультэце эканомікі і кіравання. Ён здаваў толькі два цэнтралізаваных тэсціравання. Трэці, матэматыку, здаваць не прыйшлося: выпускнік атрымаў дыплом I ступені на абласным этапе алімпіяды, які забяспечыў яму вышэйшы бал на ЦТ па прадмеце. Такога высокага выніку ён змог дасягнуць у тым ліку дзякуючы навучанню на працягу чатырох гадоў на курсах «Алімп» факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі.

Дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Карпіцкая лічыць, што вышэйшая эканамічная адукацыя, атрыманая ў ГрДУ імя Янкі Купалы, дае выпускнікам бясспрэчныя канкурэнтныя перавагі ў працэсе працаўладкавання і кар'ернага росту. «Магчымасць у максімальнай ступені ўлічваць прадпрымальніцкі складнік - важны крок па рэалізацыі місіі сучаснага ўніверсітэта, што дазваляе ўмацоўваць супрацоўніцтва бізнесу і ўніверсітэцкай адукацыі і спрыяе фарміраванню новых мадэляў дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў сістэме бізнес-адукацыі. А гэта залог паспяховага росквіту нашай краіны», - падкрэслівае Марына Яўгеньеўна.

Запатрабаванасць спецыяльнасцяў факультэта пацвярджаюць традыцыйна высокія прахадныя балы. Так, прахадны бал на спецыяльнасць "Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (ў эканоміцы)" бюджэтнай дзённай формы навучання склаў 293.

Вялікім  поспехам у абітурыентаў 2019 года карыстаецца спецыяльнасць "Электронны маркетынг", прахадны бал на якую стаў значна вышэйшы ў параўнанні з мінулым годам і склаў 321.

Для тых, хто бачыць сябе эканамістам, мэнэджэрам, фінансістам, бухгалтарам на прадпрыемствах банкаўскай, страхавой, бюджэтнай, аўдытарскай, кансалтынгавай, IT-галіны, факультэт эканомікі і кіравання прапануе і іншыя спецыяльнасці, якія традыцыйна карыстаюцца папулярнасцю ў абітурыентаў.

Прахадны бал на спецыяльнасць "Фінансы і крэдыт" бюджэтнай дзённай формы навучання склаў 315 і завочнай скарочанай формы навучання адпаведна 217 балаў. У гэтым годзе павялічыліся прахадныя балы на спецыяльнасць "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве" як на дзённую (ён склаў 317), так і на завочную скарочаную форму навучання (229). Прахадны бал на спецыяльнасць "Камерцыйная дзейнасць" на завочную скарочаную форму навучання склаў 204.

У гэтым годзе пашырылася геаграфія абітурыентаў факультэта эканомікі і кіравання - заявы падалі абітурыенты практычна з усіх абласцей Беларусі - Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай.

Абітурыентамі ФЭК на групе эканамічных спецыяльнасцяў завочнай скарочанай формы навучання сталі навучэнцы 5 каледжаў Брэсцкай вобласці, 3 каледжаў Мінскай вобласці, 2 каледжаў Віцебскай вобласці і 9 каледжаў Гродзенскай вобласці. Прычым 9 чалавек маюць дыпломы з адзнакай.

Акрася таго, многія з абітурыентаў наведвалі факультэт эканомікі і кіравання падчас правядзення прафарыентацыйных мерапрыемстваў, удзельнічалі ў  III Рэспубліканскай алімпіядзе па эканамічных дысцыплінах, якую праводзіць факультэт.