Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 31 Ліпень 2019 17:32

Прафесіі будучыні: на спецыяльнасць «Дызайн» факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы конкурс склаў 12,4 чалавека на месца

fiidВыпускнікі мастацкіх школ, каледжаў, удзельнікі і дыпламанты шматлікіх конкурсаў і выстаў сталі студэнтамі-першакурснікамі факультэта мастацтваў і дызайну.

Традиционно абітурыенты, якія паступаюць на спецыяльнасці факультэта мастацтваў і дызайну Купалаўскага ўніверсітэта, акрамя вынікаў цэнтралізаванага тэсціравання (два сертыфікаты - гісторыя Беларусі і мова (руская альбо беларуская) здаюць іспыт «Творчасць».

Вялікім поспехам у абітурыентаў 2019 года карысталася спецыяльнасць «Дызайн (па напрамках)», на якую было пададзена 124 заявы на 30 месцаў (з іх 10 бюджэтных і 20 платных). Будучыя дызайнеры прадэманстравалі прадметнай камісіі свае навыкі ў малюнку. Прахадны бал на бюджэтную форму навучання на спецыяльнасць «Дызайн (па напрамках)» стаў значна вышэйшы, чым у мінулым годзе. Так, каб навучацца на спецыяльнасці «Дызайн (графічны)» ў 2018 годзе абітурыентам неабходна было набраць 159 балаў, у 2019 - 172, 6 бала. Для будучых дызайнераў касцюма і тканін у 2018 годзе прахадным стаў 151 бал, у 2019 - 164,6 бала. На бюджэтныя месцы ў гэтым годзе былі залічаны самыя таленавітыя і падрыхтаваныя абітурыенты, якія атрымалі 9-10 балаў па іспыту «Творчасць».

Запатрабаванай таксама апынулася спецыяльнасць "Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка". На 20 месцаў (10 бюджэтных і 10 платных) дзённай формы навучання было пададзена 46 заяваў. 43 абітурыента падалі заявы на 15 месцаў (5 бюджэтных і 10 платных) завочнай скарочанай формы навучання. Прахадны бал на дадзеную спецыяльнасць склаў 289 і 250 балаў на дзённую і завочную формы навучання адпаведна.

Каб паступіць на спецыяльнасці музычнага накірунку абітурыенты - выпускнікі каледжаў, музычных школ - дэманстравалі высокі ўзровень навыку гульні на музычным інструменце і вакальныя дадзеныя. Прахадны бал на спецыяльнасць "Музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура" склаў 285 балаў, на спецыяльнасць «Народная творчасць (інструментальная музыка)" - 181 бал.

Адметна, што ў 2019 годзе не толькі павялічыліся прахадныя балы на спецыяльнасці факультэта, але і пашырылася геаграфія абітурыентаў - на факультэт мастацтваў і дызайну падалі заявы абітурыенты з усіх абласцей Беларусі.