Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 30 Ліпень 2019 17:45

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы ў ліку пераможцаў у чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы

Спартыўныя спаборніцтвы праходзілі ў Гродна з 25 па 27 ліпеня.

170 наймацнейшых цяжкаатлетаў краіны выйшлі на памост лёгкаатлетычнага манежа ЦСК «Нёман». Выдатныя вынікі ў спаборніцтвах паказалі студэнты-купалаўцы. Так, у вагавой катэгорыі да 81 кг першае месца заваяваў студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры Вадзім Ліхарад. У вагавой катэгорыі да 109 кг не было роўных студэнту 3 курса факультэта фізічнай культуры Канстанціну Куроўскаму. Прызавое месца ў спаборніцтвах сярод жанчын заваявала студэнтка 3 курса факультэта фізічнай кульутры Яніна Бомбель, якая стала трэцяй у вагавой катэгорыі да 71 кг.