Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 05 Жнівень 2019 10:42

Хто ён, наш студэнт-першакурснік?

pervНа дзённай бюджэтнай форме ў купалаўскім універсітэце ў 2019/2020 навучальным годзе будзе навучацца 835 першакурснікаў: 453 дзяўчыны і 382 хлопца. Сярэдні бал дакументаў аб адукацыі ў іх склаў 8,8, пры гэтым 418 першакурснікаў маюць сярэдні бал дакумента аб адукацыі 9 і вышэй, а 122 - скончылі школу з залатым або сярэбраным медалём.

Паспяхова справіліся нашы першакурснікі і з цэнтралізаваным тэсціраваннем: 470 чалавек маюць суму балаў 300 і вышэй, а самую вялікую суму ў 381 бал маюць дзве першакурсніцы юрыдычнага факультэта. Варта заўважыць, што сярэдні прахадны бал на спецыяльнасці дзённай формы навучання ў 2019 годзе склаў 288 балаў, пры гэтым максімальны прахадны бал у 370 балаў склаўся на спецыяльнасці "Міжнароднае права". Кожны 19-ы першакурснік дзённай бюджэтнай формы навучання быў залічаны без уступных выпрабаванняў, кожны 41-ы паступаў па-за конкурсам, кожны 22-і навучаўся на падрыхтоўчых курсах ГрДУ імя Янкі Купалы.

На завочнай бюджэтнай форме будуць навучацца 198 першакурснікаў: 134 дзяўчыны і 64 хлопца. 90% з іх скончылі каледжы з сярэднім балам дакументаў аб адукацыі - 7,9, 27 чалавек маюць сярэдні бал дакумента аб адукацыі 9 і вышэй, 26 - дыплом «з адзнакай». Сярэдні прахадны бал па трох сертыфікатах ЦТ - 231. Кожны трэці першакурснік завочнай бюджэтнай формы навучання працуе па профілю абранай для паступлення спецыяльнасці.

А вось першакурснікамі вячэрняй бюджэтнай формы навучання па спецыяльнасці "Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый" стануць 15 хлопцаў, усе скончылі каледжы, маюць сярэдні бал дакумента аб адукацыі 7,9, прахадны бал (без сертыфікатаў ЦТ) склаў 181. Адзначым, што 11 з іх скончылі падрыхтоўчыя курсы ў ГрДУ імя Янкі Купалы.

 

 

 

 

fizika ПАРТРЭТ ПЕРШАКУРСНІКА-ФІЗІКА

 

DSC06752

ПАРТРЭТ ПЕРШАКУРСНІКА ФГКІТ
biology ПАРТРЭТ ПЕРШАКУРСНІКА ФАКУЛЬТЭТА БІЯЛОГІІ І ЭКАЛОГІІ

 

filfak

ПАРТРЭТ ПЕРШАКУРСНІКА-ФІЛОЛАГА

fiid

ПАРТРЭТ ПЕРШАКУРСНІКА ФАКУЛЬТЭТА МАСТАЦТВАЎ І ДЫЗАЙНУ
psihol ПАРТРЭТ ПЕРШАКУРСНІКА-ПСІХОЛАГА

 

feu

ПАРТРЭТ ПЕРШАКУРСНІКА-ЭКАНАМІСТА