Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 29 Ліпень 2019 10:42

Студэнты-спартсмены ГрДУ імя Янкі Купалы ў складзе зборнай Беларусі сталі пераможцамі рэйтынгавага турніру Аб'яднанага свету барацьбы

Турнір Аб'яднанага свету барацьбы (UWW) - мемарыял Алега Караваева па грэка-рымскай барацьбе - прайшоў у Мінску 28 ліпеня.

У турніры прынялі ўдзел больш за 230 спартсменаў з 20 краін. Па выніках спаборніцтваў зборная Беларусі заваявала першае агульнакаманднае месца. Другімі сталі расіяне, а замкнулі тройку лідараў змагары з Турцыі.

У складзе зборнай Беларусі выступалі студэнты-спартсмены купалаўскага ўніверсітэта. Ва ўпартай барацьбе Павел Лях заваяваў першае месца ў вагавой катэгорыі да 77 кг, Радзік Куліеў першынстваваў у вагавой катэгорыі да 87 кг.