Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 26 Ліпень 2019 20:38

Залічэнне па выніках уступных выпрабаванняў і сертыфікатах ЦТ на бюджэт адбылося ў ГрДУ імя Янкі Купалы

zachislenieПасяджэнне прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшло 26 ліпеня.

Абітурыенты купалаўскага ўніверсітэта, якія паступалі па двух сертыфікатах і выніках уступных экзаменаў, дзякуючы праекту ГрДУ імя Янкі Купалы "Лічбавы універсітэт +", у асабістым кабінеце карыстальніка атрымалі паведамленні аб залічэнні 26 ліпеня ў 20.00.

Па выніках залічэння студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сталі 326 абітурыентаў. На дзённую і завочную поўную форму навучання былі залічаны 134 чалавека.

Варта адзначыць, што асаблівай папулярнасцю сярод паступоўцаў карыстаюцца спецыяльнасці скарочанай формы навучання. Так, на дзённую форму залічаны 25 абітурыентаў, 152 - на завочную, 15 - на вячэрнюю.

Без уступных выпрабаванняў 67 абітурыентаў сталі купалаўцамі-першакурснікамі.

З вынікамі ўступных выпрабаванняў і вынікамі залічэння можна азнаёміцца ў асабістым кабінеце абітурыента.

Нагадваем, што ў абітурыентаў яшчэ ёсць магчымасць стаць студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: да 4 жніўня ўключна працягваецца прыём дакументаў на платную форму навучання. Больш падрабязная інфармацыя тут.