Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 22 Ліпень 2019 12:02

Уступная кампанія стартавала ў каледжах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы

IMG 20190720 173741 582Каледжы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы – Гуманітарны, Тэхналагічны, Лідскі і Ваўкавыскі – 20 ліпеня пачалі прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія жадаюць атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю.

У гуманітарным каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы ў гэтым годзе набор ажыццяўляецца па спецыяльнасцях "Дашкольная адукацыя", "Дашкольная адукацыя" (завочна, бюджэт / платна), "Фізічная культура", "Дызайн (графічны)", "Музычная адукацыя", "Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання", "Турызм і гасціннасць" (платна).

Дакументы прымаюцца па адрасе: г. Гродна, вул. Леніна, 4 з 9.00 да 18.00 з панядзелка па суботу.

У Тэхналагічным каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы абітурыентам прапануюць спецыяльнасці "Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей", "Машыны і апараты хімічных вытворчасцяў і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў", "Мантаж і эксплуатацыя электраабсталявання", "Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна", "Тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцей (тэхналогія і дызайн мэблі)", "Тэхналогія машынабудавання", "Хімічная тэхналогія неарганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў", а таксама "Тэставанне праграмнага забеспячэння" і "Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій (камп'ютарная графіка)".

Дакументы прымаюцца па адрасе: г. Гродна, вул. Горкага, 84 з 9.00 да 18.00 з панядзелка па суботу.

У Лідскі каледж набор ажыццяўляецца па спецыяльнасцях "Дашкольная адукацыя", "Пачатковая адукацыя", а таксама "Аўтасэрвіс", "Вытворчасць і тэхнічная эксплуатацыя прыбораў і апаратаў", "Электронныя вылічальныя сродкі", "Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва", "Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва" (завочна., бюджэт/платна), "Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў", "Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў" (завочна, бюджэт/платна), "Эканоміка і арганізацыя вытворчасці" (завочна, бюджэт/платна), "Арганізацыя перавозак і кіраванне на аўтамабільным і гарадскім транспарце" (завочна, бюджэт/платна).

У Лідскім каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы дакументы прымаюцца па адрасе: г. Ліда, вул. Савецкая, 18 з 9.00 да 18.00 з панядзелка па суботу.

Ваўкавыскі каледж прапануе цяперашняму абітурыенту спецыяльнасці "Дашкольная адукацыя", "Пачатковая адукацыя", "Замежная мова (англійская, нямецкая)", "Дызайн (графічны)", "Абслугоўваючая праца і выяўленчае мастацтва", "Турызм і гасціннасць".

Дакументы прымаюцца па адрасе: г. Ваўкавыск, вул. Сацыялістычная, 33 з 9.00 да 18.00 з панядзелка па суботу.

Нагадаем, што прыёмная кампанія ў каледжах ГрДУ імя Янкі Купалы будзе доўжыцца па 17 жніўня 2019 года ўключна.