Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 22 Ліпень 2019 12:02

Ход прыёмнай кампаніі ў каледжах ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 20190720 180954 940

У Ваўкавыскім і Лідскім каледжах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 20 ліпеня пачаўся прыём дакументаў.

 

У Ваўкавыскім каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы найбольш запатрабавана ў абітурыентаў спецыяльнасць "Дызайн (графічны)". Акрамя таго, карыстаюцца попытам спецыяльнасці "Пачатковая адукацыя", "Замежная мова (англійская, нямецкая)" і "Дашкольная адукацыя".

На працягу двух тыдняў абітурыенты будуць мець магчымасць падрыхтавацца да ўступных іспытаў на падрыхтоўчых курсах, арганізаваных у каледжы.

Гарачая пара і ў Лідскім каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы. Ужо ў першы дзень прыёму дакументаў было пададзена больш за сто заяў ад абітурыентаў, што склала трэць ад кантрольных лічбаў прыёму на дзённую форму атрымання адукацыі. Традыцыйна вялікую цікавасць у абітурыентаў выклікаюць спецыяльнасці гуманітарнага аддзяленні: "Дашкольная адукацыя" і "Пачатковая адукацыя".

Варта адзначыць, што на спецыяльнасці Лідскага і Ваўкавыскага каледжаў ГрДУ імя Янкі Купалы падаюцца дакументы ад абітурыентаў, якія прыбылі не толькі з Гродзенскай, але і Брэсцкай, Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай абласцей.

Нагадаем, прыём дакументаў за кошт сродкаў бюджэту ў каледжах ГрДУ імя Янкі Купалы на аснове агульнай базавай адукацыі працягнецца да 3 жніўня, на аснове агульнай сярэдняй адукацыі - да 9 ліпеня; на платную форму навучання дакументы можна падаць да 14 і 16 жніўня адпаведна.

 

 
IMG 20190720 180957 779
 
IMG 20190720 180959 921