Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 19 Ліпень 2019 09:48

Біялазерныя сістэмы і сродкі вымярэння: У тэхнапарку ГрДУ імя Янкі Купалы 18 ліпеня падпісаныя дамовы з двума новымі рэзідэнтамі

1Імі сталі ТАА «АйЭмАй» і Прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Биолазер».

На падпісанні дагавора прысутнічалі прарэктар па навуковай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі, дырэктар Навукова-тэхналагічнага парку Аляксандр Васілевіч, дырэктар ТАА «АйЭмАй» Аляксей Нікіта і дырэктар Прыватнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Биолазер» Аляксандр Лабанеўскі.

Так, кампанія «Биолазер» займаецца стварэннем магутных біялазерных сістэм. Адзін з асноўных напрамкаў арганізацыі - хірургічныя лазеры экспертнага ўзроўню. Дырэктар прадпрыемства Аляксандр Лабанеўскі распавёў, што арганізацыя займаецца выпускам троххвалявых лазерных комплексаў:

- Іх ўнікальнасць у тым, што яны могуць рабіць любыя хірургічныя аперацыі ў любой галіне лазернай медыцыны. Гэта досыць складаныя і інавацыйныя вырабы, якія даюць зусім новыя магчымасці для лекараў.

Аляксандр Лабанеўскі падкрэсліў, што лазеры эксплуатуюцца ў Беларусі каля 12 гадоў, пры іх дапамозе зроблена больш за 4 000 аперацый, праведзены даследаванні і напісаныя 2 дысертацыйныя працы.

– Развіццё тэхнапаркаў - гэта пазітыўны бок развіцця Беларусі, - падкрэсліў Аляксандр Лабанеўскі. - Яны ствараюць сераду, дзе маленькія фірмы, якія маюць ідэі і жаданне прысвяціць жыццё складанай справе, змогуць знайсці кропку апоры.

Яшчэ адзін рэзідэнт тэхнапарка - маладая кампанія ТАА «АйЭмАй». Як распавёў заснавальнік кампаніі Аляксей Нікіта, выпускнік фізіка-тэхнічнага факультэта, да канца года яны ўжо плануюць пачаць непасрэдную распрацоўку сродкаў вымярэння.

– Мы сабралі каманду з інжынераў, якія вырашылі займацца распрацоўкай новых сродкаў вымярэння, прыбораў, аўтаматызацыі. Тэхнапарк - гэта найбольш зручная пляцоўка для старту. Ён дае памяшканне, абсталяванне, вытворчыя магутнасці - усё неабходнае для пачаткоўцаў.

Дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта Андрэй Герман адзначыў, што цяпер на факультэце вядзецца праца над некалькімі прататыпамі інавацыйных сродкаў вымярэння.

– Мы плануем, што дзякуючы стваранаму прадпрыемству гэтыя распрацоўкі могуць быць камерцыялізаваныя. Спадзяемся, што на працягу бліжэйшага года як мінімум два новыя прадукты з'явяцца на рынку.

Варта адзначыць, што акрамя распрацоўкі сродкаў вымярэння прадпрыемства будзе займацца рамонтам і абслугоўваннем такіх прыбораў. Акрамя таго, плануецца, што на базе ТАА "АйЭмАй" студэнты фізіка-тэхнічнага факультэта будуць праходзіць вытворчую практыку, навучацца асновам прафесійнай дзейнасці і рэалізоўваць свае стартап-праекты.