Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 17 Ліпень 2019 17:16

У ГрДУ імя Янкі Купалы падвялі вынікі Летняй школы на факультэце біялогіі і экалогіі

shkolaМіжнародная Летняя школа для моладзі «Захаванне водных рэсурсаў возера Белае і праблемы атрымання чыстай пітной вады» паспяхова завяршыла сваю працу ў ГрДУ імя Янкі Купалы.

На працягу тыдня, з 8 па 14 ліпеня, больш за дваццаць удзельнікаў Летняй школы «Захаванне водных рэсурсаў возера Белае і праблемы атрымання чыстай пітной вады», арганізаванай факультэтам біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы, асвойвалі экалагічныя методыкі па маніторынгу водных экасістэм, праводзілі навукова-даследчыя работы на беразе возера Белае і вывучалі праблемы чыстай пітной вады.

У рамках Летняй школы студэнты прынялі ўдзел у майстар-класах па падрыхтоўцы летніх напояў з прадуктамі пчалярства на чыстай пітной вадзе на ТАА «Мядовы шлях» у аграгарадку Парэчча Гродзенскага раёна, пазнаёміліся з гісторыяй пчалярства на Беларусі, тэхналогіяй падрыхтоўкі мёду і мёдапрадуктаў і нават прадэгуставалі салодкі прадукт. А пабываўшы на экскурсіі ў санаторыі «Парэчча», пазнаёміліся з мерапрыемствамі па водазабеспячэнні санаторыя і аграгарадка чысцінёй пітной вадой, уключаючы этапы ўстаноўкі станцыі абезжалезвання вады. Наведалі Гродзенскую ГЭС і даведаліся, як выкарыстоўваецца вада ў энергетыцы краіны.

У завяршэнне работы Летняй школы кожны ўдзельнік Міжнароднай летняй школы атрымаў сертыфікат.