Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 15 Ліпень 2019 16:13

Погляд знутры: як студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы на практыцы рыхтуюцца стаць мытнікамі

1У рамках азнаямленчай практыкі студэнты першага курса спецыяльнасці «Мытная справа» пазнаёміліся з работай базавых аддзелаў Гродзенскай рэгіянальнай мытні, а таксама больш даведаліся пра яе гісторыю, структуру і спецыфіку дзейнасці.

У першакурснікаў ГрДУ імя Янкі Купалы, якія ўжо зусім хутка пасля заканчэння практыкі будуць залічаны на другі курс, была магчымасць задаць пытанні і начальніку мытні, зносіны з якім прайшлі ў форме актыўнага дыялогу.

Традыцыйна моладзь цікавіла магчымасць працы ў аператыўных аддзелах, тэхнічнае абсталяванне пунктаў пропуску, у прыватнасці, інспекцыйна-надглядныя комплексы, спецыфіка выяўлення парушэнняў на мяжы, а таксама асаблівасці працы кінолага і сабакі. Свае навыкі па пошуку наркатычных сродкаў прадэманстравала студэнтам лабрадор Шэра. Не абыйшлося і без таго, каб загадаць жаданне ў аднаго з сімвалаў мытні - мемарыяльнага каменя ў выглядзе раскрытай кнігі.

А вось прымяніць свае веды на практыцы была магчымасць у студэнтаў- "мытнікаў" другога і трэцяга курсу, якія разам з супрацоўнікамі хадзілі ў працоўныя змены на мяжу. Не першы год такая магчымасць адпрацоўкі навыкаў у рэальных умовах пунктаў пропуску рэалізуецца Гродзенскай рэгіянальнай мытняй сумесна з універсітэтамі краіны, дзе ажыццяўляецца навучанне мытнай справе.

Такая практыка на мяжы, як і выкладанне часткі дысцыплін ва ўніверсітэтах мытнікамі, дазваляе падрыхтаваць кваліфікаваных спецыялістаў, гатовых адстойваць эканамічныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь і ў цэлым своечасова і якасна вырашаць пастаўленыя задачы.

Дарэчы, непасрэдна перад практыкай студэнты ажыццяўлялі функцыі валанцёраў у пунктах пропуску на беларуска-польскай і беларуска-літоўскай мяжы падчас правядзення II Еўрапейскіх Гульняў.