Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 15 Ліпень 2019 14:57

«Гэта ж мая мара!». ГрДУ імя Янкі Купалы працягвае сустракаць абітурыентаў

 

Пра тое, чаму абралі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы і пра планы на будучыню распавялі абітурыенты, якія хочуць звязаць сваё жыццё з купалаўскім універсітэтам.

На ўваходзе ва ўніверсітэт абітурыентаў і іх бацькоў сёння сустракаюць дзве ўсмешлівыя дзяўчыны. Гэта студэнткі факультэта фізічнай культуры Сабіна Цан і Дзіяна Аўтухова. Яны прыйшлі сюды ў 8.30 раніцы і сыдуць пасля абеду, у 14.30. Але, нягледзячы на гэта, праца не спыніцца: на іх месца прыйдуць іншыя мьудэнты ў фірмовых майках універсітэта.

У Сабіны і Дзіяны - адказная місія. Скаардынаваць ўсіх, хто ўваходзіць у корпус, дапамагчы дзецям не разгубіцца, распавесці, куды рухацца далей - гэта ўсё ўваходзіць у абавязкі купалаўцаў-валанцёраў. Акрамя таго, кожнаму ўваходнаму дзяўчыны ўручаць памятку першакурсніка.

 

14907 1

 

Як распавялі ў прыёмнай камісіі, абітурыентамі з іншых абласцей пададзена каля 300 заяў, у ліку лідараў - Брэсцкая вобласць.

Напрыклад, Анастасія з Лунінца падала дакументы на факультэт мастацтваў і дызайну.

– Я захацела паступіць на «Дызайн (касцюма і тканін)» яшчэ два гады таму. Але тады ўсё было даволі няпэўна, нават наведвалі думкі пайсці на ўрача ў Мінск (смяецца). А потым даведалася пра ГрДУ імя Янкі Купалы, да таго ж не раз чула станоўчыя водгукі пра ўніверсітэт. Зайшла на сайт, там усё вельмі падрабязна і зразумела напісана. Я адразу зразумела - гэта ж мая мара, быць дызайнерам касцюма і тканін!

Дзяўчыну цікавіць тэма моды і стылю. Яна прызнаецца, што сама вельмі любіць стыльна апранацца і ёй падабаецца, калі людзі добра выглядаюць. Шлях да мары Анастасія пачала яшчэ пяць гадоў таму: вучылася ў мастацкай школе, хадзіла ў мастацкую студыю, а наперадзе Анастасію чакаюць уступныя выпрабаванні на факультэце.

 

14907 2

14907 3

 

На факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму ў гэтым годзе паступае Аляксандра Вайцяховіч. Дзяўчына прыехала ў Гродна з Пінска.

– Я паступаю на спецыяльнасць "Турызм і гасціннасць". Вельмі люблю падарожнічаць, і мне па-сапраўднаму цікавая гэтая тэма. Хачу вучыцца і развівацца ў гэтай галіне.

 

14907 5

14907 6

 

Валянцін Шчаблінскі паступае на юрыдычны факультэт. Малады чалавек распавёў, што абраў спецыяльнасць «Міжнароднай права» і ў будучыні хоча стаць юрыстам.

 

14907 7

14907 8

 

Марыць звязаць сваё жыццё з біялогіяй Анастасія Лісковіч з аграгарадка Азёры:

– Я паступаю ў ГрДУ імя Янкі Купалы, таму што гэта адзін з лепшых універсітэтаў Гродзенскай вобласці. Абрала факультэт біялогіі і экалогіі і мая будучая прафесія - біёлаг-эколаг. Мне падабаецца працаваць з прыродай, вывучаць біялогію, хімію. А яшчэ - новыя зносіны з новымі людзьмі. Гэта таксама вельмі вялікі плюс.

 

 

14907 4

 

Сярод абітурыентаў ёсць і тыя, хто ўжо дасягнуў высокіх вынікаў у сферы сваіх інтарэсаў. Марк Шока з Гродна - майстар спорту па дзюдо, неаднаразовы чэмпіён Рэспублікі Беларусь.

- Паступаю на факультэт фізічнай культуры. Я спартовец і мару працаваць трэнерам.

 

 

14907 9

14907 10

 

Адказны сакратар прыёмнай камісіі Ірына Карлюкова, распавядаючы пра ход прыёмнай кампаніі 2019, падкрэсліла, што ў гэтым годзе павялічылася колькасць абітурыентаў з баламі 300 і вышэй. Усяго на сённяшні дзень такіх абітурыентаў - больш за 230 чалавек. Максімальны бал на сёння зафіксаваны ў Марыі Аношка, якая паступае на юрыдычны факультэт. Дзяўчына набрала 381 бал.

У ліку найбольш запатрабаваных спецыяльнасцяў на дадзены момант па выніках сфармаванага конкурсу на дзённай бюджэтнай форме атрымання адукацыі выступаюць «Дызайн (касцюма і тканін)», «Дызайн (графічны)», "Фізічная культура», «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый», "Турызм і гасціннасць»,«Міжнароднае права»,«Правазнаўства», «Эканамічнае права», «Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка».

На завочнай бюджэтнай форме атрымання вышэйшай адукацыі I ступені самымі рэйтынгавымі па конкурсе сталі спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка« скарочанай формы, «Фінансы і крэдыт» скарочанай формы, «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання» скарочанай формы, «Турызм і гасціннасць» скарочанай формы.

 

14907 11

 

Нагадаем, што падаць дакументы ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы можна з 12 ліпеня па 4 жніўня па адрасе: г. Гродна, вул. Леніна, 32. Перыяд падачы дакументаў для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту з 12 па 17 ліпеня без абеду і выхадных, на платную форму - з 12 ліпеня па 4 жніўня.

Абітурыенты, якія паступаюць на спецыяльнасці, для якіх акрамя сертыфікатаў ЦТ патрабуецца праходжанне ўступных выпрабаванняў ва ўніверсітэце, павінны падаць дакументы ў перыяд з 12 па 17 ліпеня. Уступныя выпрабаванні для гэтых абітурыентаў пройдуць з 18 па 24 ліпеня.

15 ліпеня адбудзецца сумоўе для выпускнікоў профільных педагагічных класаў. Прыём дакументаў для праходжання сумоўя завершаны 14 ліпеня.

Падрабязную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі, прапанаваныя спецыяльнасці, тэрміны падачы дакументаў і правядзенне ўступных выпрабаванняў можна даведацца на сайце www.abit.by , у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:

+ 375 (152) 73-01-01 (шматканальны)

МТС +375 (33) 35 44 500

Life +375 (22) 77 44 500