Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 15 Ліпень 2019 13:33

Каляндар прыёмнай кампаніі ГрДУ імя Янкі Купалы. Дзень другі

photo 2019 07 13 19 24 06Да канца другога дня прыёму дакументаў на вочную і завочную формы атрымання адукацыі дакументы падалі 1033 абітурыенты.

У ліку найбольш запатрабаваных спецыяльнасцяў па выніках сфармаванага конкурсу на дзённай бюджэтнай форме атрымання адукацыі выступаюць «Дызайн (касцюма і тканін)», «Дызайн (графічны)»; «Фізічная культура»; «Рамана-германская філалогія (на базе нямецкай мовы)»; «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый»; «Міжнароднае права», «Правазнаўства», «Эканамічнае права».

На завочнай бюджэтнай форме атрымання вышэйшай адукацыі I ступені самымі рэйтынгавымі па конкурсе сталі наступныя спецыяльнасці: «Турызм і гасціннасць» скарочанай формы; «Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка» скарочанай формы; «Дашкольная адукацыя» скарочанай формы; «Фінансы і крэдыт», «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» скарочанай формы; «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў» скарочанай формы.

Абітурыентамі з іншых абласцей пададзена 149 заяваў. Лідуючымі выступілі Брэсцкая вобласць (77) і Мінская вобласць (40).

З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першых двух дзён уступнай кампаніі, 35 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных выпрабаванняў, 11 паступаюць па-за конкурсам.

Нагадаем, што прыём дакументаў на бюджэт дзённай і завочнай формы атрымання вышэйшай адукацыі I ступені будзе доўжыцца да 17 ліпеня ўключна. Дакументы можна будзе падаць і ў нядзелю 14 ліпеня з 9.00 да 18.00.

Падрабязную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі, прапанаваныя спецыяльнасці, тэрміны падачы дакументаў і правядзенне ўступных выпрабаванняў можна даведацца на сайце www.abit.by , у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах: +375 (152) 73-01-01 (шматканальны), МТ +375 (33) 35 44 500, Life +375 (22) 77 44 500.