Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 15 Ліпень 2019 13:33

Каляндар прыёмнай кампаніі ГрДУ імя Янкі Купалы. дзень трэці

photo 2019 07 13 19 24 00Пад канец трэцяга дня прыёму дакументаў на вочную і завочную формы атрымання адукацыі дакументы падалі 1224 абітурыенты.

У ліку найбольш запатрабаваных спецыяльнасцяў па выніках сфармаванага конкурсу на дзённай бюджэтнай форме атрымання адукацыі выступаюць «Дызайн (касцюма і тканін)», «Дызайн (графічны)»; «Фізічная культура» «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый»; «Турызм і гасціннасць»; «Міжнароднае права», «Правазнаўства», «Эканамічнае права»; «Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка».

На завочнай бюджэтнай форме атрымання вышэйшай адукацыі I ступені самымі рэйтынгавымі па конкурсе сталі наступныя спецыяльнасці: «Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка» скарочанай формы; «Фінансы і крэдыт» скарочанай формы; «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання» скарочанай формы»; «Турызм і гасціннасць» скарочанай формы.

Абітурыентамі з іншых абласцей пададзена 268 заяваў. У ліку лідараў Брэсцкая вобласць (137 абітурыентаў) і Мінская вобласць (70 абітурыентаў).

З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першых трох дзён уступнай кампаніі, 41 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных выпрабаванняў, 12 паступаюць па-за конкурсам.

Нагадаем, што падаць дакументы ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы можна з 12 ліпеня па 4 жніўня па адрасе: г. Гродна, вул. Леніна, 32. Перыяд падачы дакументаў для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту з 12 па 17 ліпеня без абеду і выхадных, на платную форму - з 12 ліпеня па 4 жніўня.

Абітурыенты, якія паступаюць на спецыяльнасці, для якіх акрамя сертыфікатаў ЦТ патрабуецца праходжанне ўступных выпрабаванняў ва ўніверсітэце, павінны падаць дакументы ў перыяд з 12 па 17 ліпеня. Уступныя выпрабаванні для гэтых абітурыентаў пройдуць з 18 па 24 ліпеня.

15 ліпеня адбудзецца сумоўе для выпускнікоў профільных педагагічных класаў. Прыём дакументаў для праходжання сумоўя завершаны 14 ліпеня.

1Падрабязную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі, прапанаваныя спецыяльнасці, тэрміны падачы дакументаў і правядзення ўступных выпрабаванняў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах: + 375 (152) 73-01-01 (шматканальны) МТС +375 (33) 35 44 500, +375 (22) 77 44 500