Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 12 Ліпень 2019 15:46

У ГрДУ імя Янкі Купалы назвалі пераможцу міжнароднага турніру па шашках

IMG 3294Золата заваявалі гульцы з Мінска. Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 8 каманд з Беларусі, Літвы і Расіі.

Другую прыступку пераможнага п'едэстала заняла каманда з Вільнюса, на трэцім месцы - спартсмены Гродзенскай вобласці.

Павіншаваў рабят са сканчэннем турніру старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатолій Дарожка. Ён адзначыў, што спаборніцтвы атрымаліся насычанымі і актыўнымі:

–Я ўпэўнены, што ў кожнага з вас застануцца лепшыя ўспаміны пра турнір, горад Гродна і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Я хачу пажадаць вам заўсёды сябраваць са спортам, бо спорт гэта не толькі здароўе, добры настрой. Гэта і добрыя сябры, кампанія, а таксама магчымасць пабываць у розных кутках нашай радзімы і за яе межамі. Новых перамог вам, поспехаў і дасягненняў! І няхай заўсёды на душы ў вас будзе добры настрой, а вы заўсёды будзеце пераможцамі!

Словы віншаванняў у гэты дзень у адрас юных удзельнікаў турніру гучалі таксама ад старшыні Беларускай федэрацыі шашак Віталя Аніська і начальніка Упраўлення спорту і турызму Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Алега Андрэйчыка. Варта адзначыць, што падчас мерапрыемства не раз гучалі словы ўдзячнасці ў адрас арганізатараў мерапрыемства, якімі выступаюць Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі, Беларуская федэрацыя шашак і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Як адзначае капітан каманды-пераможцы Ірына, ні адна гульня не далася ім лёгка, прыйшлося вельмі моцна пастарацца, каб заваяваць першае месца. Самымі моцнымі супернікамі, па яе словах, сталі каманды Гродзенскай вобласці і хлопцы з Вільнюса.

Напрыканцы цырымоніі кожны ўдзельнік спаборніцтваў атрымаў салодкія прызы, а пераможцы былі ўзнагароджаны кубкамі і ганаровымі граматамі.