Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 12 Ліпень 2019 15:11

Стань студэнтам ГрДУ імя Янкі Купалы! Прыёмная кампанія 2019 стартавала ў Беларусі

Першыя абітурыенты падалі дакументы ў купалаўскі ўніверсітэт 12 чэрвеня.

 

IMG 0599

 

Павіншавалі абітурэентаў з важнай і хвалюючай падзеяй рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, а таксама дэканы факультэтаў і члены прыёмнай камісіі.

 

IMG 0628

 

Рэктар універсітэта Ірына Кітурка, звяртаючыся да будучых студэнтаў і іх бацькам, адзначыла, што сёння хвалююцца не толькі яны, але і ўвесь калектыў купалаўскага ўніверсітэта:

– З сённяшняга дня мы сустракаем тых, хто ўвальецца ў нашу дружную купалаўскую сям'ю. Я шчыра вас віншую з тым, што вы прайшлі сваё першае выпрабаванне - здалі цэнтралізаванае тэсціраванне, віншую вас з тым правільным выбарам, які вы зрабілі, таму што вы паступаеце ў адзін з лепшых універсітэтаў краіны. Сёння ГрДУ імя Янкі Купалы - гэта ўжо брэнд, знак якасці. Удачы вам і поспехаў! Памятайце, што ўсё знаходзіцца ў вашых руках і вы - кавалі ўласнага шчасця!

 

IMG 0632

 

Ірына Кітурка таксама распавяла пра асаблівасці прыёмнай кампаніі - 2019. Так, ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2019 годзе будзе ажыццяўляць набор па 50 спецыяльнасцях. Упершыню аб'яўлены набор на спецыяльнасць «Камп'ютарная фізіка» дзённай формы навучання і «Транспартная лагістыка» завочнай скарочанай формы навучання. Акрамя таго, адноўлены набор па некалькіх спецыяльнасцях: «Гісторыя (археалогія)» на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму і на завочнае скарочанае навучанне па спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць» на факультэце эканомікі і кіравання. Павялічаны набор на IT-спецыяльнасці. Усяго у 2019 годзе плануецца прыняць 2333 чалавекі: 1048 за кошт сродкаў бюджэту, на платную форму навучання - 1285.

 

IMG 0627

IMG 0623

IMG 0719

IMG 0791

 

Сярод пераваг ГрДУ імя Янкі Купалы - дзейсныя праграмы лаяльнасці для студэнтаў-першакурснікаў. Напрыклад, усім іншагароднім першакурснікам прадстаўляецца месца ў інтэрнаце. Пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах атрымаюць заахвочвальную даплату да стыпендыі ў памеры 50% на працягу першага семестра, а пераможцы трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах - заахвочвальную даплату да стыпендыі ў памеры 30%. Падобныя даплаты чакаюць і лепшых першакурснікаў педагагічнага факультэта кожнай педагагічнай спецыяльнасці, якія набралі па двух профільных уступных іспытах найбольшую колькасць балаў. Акрамя таго, выпускнікі 2019 года ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Гродна і Гродзенскай вобласці, якія маюць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору з узнагароджаннем залатым або сярэбраным медалём, атрымаюць сертыфікат ў памеры да ста беларускіх рублёў для карыстання платнымі паслугамі ўніверсітэта ў першым семестры навучання .

 

IMG 0814

IMG 0811

IMG 0831

 

Па традыцыі першым абітурыентам ГрДУ імя Янкі Купалы былі ўручаны памятныя сувеніры. Сярод тых, хто прыйшоў у купалаўскі ўніверсітэт першым яшчэ да пачатку працы прыёмнай камісіі - абітурыент факультэта эканомікі і кіравання Уладзілен Лакцевіч, які паступае на спецыяльнасць «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у эканоміцы)».

– Акрамя таго, што я буду разбірацца ў праграміраванні, я таксама набуду веды ў эканоміцы, што часта запатрабавана ў сферы IT, - распавядае Уладзілен.

Дарэчы, малады чалавек здаваў толькі два цэнтралізаваных тэсціравання: па рускай мове і фізіцы. Матэматыку здаваць не прыйшлося: выпускнік атрымаў дыплом першай ступені на абласным этапе алімпіяды, які забяспечыў яму вышэйшы бал на ЦТ па прадмеце.

 

IMG 0664

 

Сярод тых, хто падаваў дакументы ў першы дзень, і Дзіяна Сцяпанава. Дзіяна - неаднаразовы пераможца конкурсаў твораў, Лідар года, прызёр алімпіяды па беларускай мове. Дзяўчына паступае на факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму і хоча звязаць сваю будучыню з журналістыкай. Віктар Зімін скончыў школу з адзнакай і з'яўляецца ўладальнікам залатога медаля. Малады чалавек атрымаў магчымасць паступіць без уступных выпрабаванняў на педагагічную спецыяльнасць факультэта матэматыкі і інфарматыкі «Навукова-педагагічная дзейнасць». Шэрагі факультэта фізічнай культуры ў гэтым годзе папоўніць яшчэ адзін тытулаваны спартовец. Гэта Уладзіслаў Прыбыльскі - майстар спорту па грэка-рымскай барацьбе, пераможца першынства Рэспублікі Беларусь, удзельнік першынства свету і Еўропы. Валейбаліст Аляксандр Гайтус паступае на ваенны факультэт, а Анастасія Лобан падае дакументы на факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання, спецыяльнасць «Транспартная лагістыка». Дарэчы, дзяўчына набрала 96 балаў на цэнтралізаваным тэсціаванні па англійскай мове і прымала ўдзел ва ўшаноўванні лепшых абітурыентаў Гродзеншчыны 2019 года.

 

IMG 0654

IMG 0713

 

Падаць дакументы ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы можна з 12 ліпеня па 4 жніўня па адрасе: г. Гродна, вул. Леніна, 32. Перыяд падачы дакументаў для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту з 12 па 17 ліпеня без абеду і выхадных, на платную форму - з 12 ліпеня па 4 жніўня.

Абітурыенты, якія паступаюць на спецыяльнасці, для якіх прадугледжаны ўнутраныя ўступныя выпрабаванні ва ўніверсітэце, павінны падаць дакументы ў перыяд з 12 па 17 ліпеня. З 18 па 24 ліпеня для іх пройдуць уступныя выпрабаванні.

15 ліпеня адбудзецца сумоўе для выпускнікоў педагагічных класаў, якія на шэраг спецыяльнасцяў розных факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы маюць права паступаць без уступных выпрабаванняў. Неабходна звярнуць увагу, што тэрмін падачы дакументаў для гэтай катэгорыі абітурыентаў з 12 па 14 ліпеня.

Падрабязную інфармацыю аб правядзенні прыёмнай кампаніі, тэрмінах уступных выпрабаванняў, прапанаваных спецыяльнасцях можна даведацца на сайце www.abit.by  і ў Call-цэнтры «Абітурыент» па тэлефонах: 8 (0152) 73-01-01, МТС +375 (33) 35-44-500, Life +375 (25) 77-44-500, а таксама ў прыёмнай камісіі па адрасе: вул. Леніна, 32.

 

IMG 0834

IMG 0930

IMG 0838

IMG 0847

IMG 0940

IMG 0943

IMG 0963

IMG 0999

IMG 0969

IMG 0993

IMG 0997

IMG 1007

IMG 1021

IMG 1051

IMG 1079