Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 10 Ліпень 2019 11:21

ФОТАФАКТ: У ГрДУ імя Янкі Купалы пачалася выдача сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання

З 10 ліпеня абітурыенты могуць атрымаць сертыфікаты Цэнтралізаванага тэсціравання ў пунктах праходжання ЦТ.

 

photo 2019 07 10 11 15 04

 

Так, выдача сертыфікатаў ажыццяўляецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы па адрасе: г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5. У Лідзе - у Лідскім каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы па адрасе: г. Ліда, вул. Кірава, 20 і ў Ваўкавыску - у Ваўкавыскім каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы па адрасе: г. Ваўкавыск, вул. Сацыялістычная, 33.

Нагадаем, што абітурыент для атрымання сертыфіката павінен прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу, і пропуск з адзнакай "Тэсціраванне прайшоў".

 

14803 1

 

У выпадку, калі абітурыент не можа асабіста атрымаць сертыфікат па ўважлівай прычыне (хвароба, удзел у міжнародных конкурсах і спаборніцтвах, службовая камандзіроўка ці іншыя не залежныя ад абітурыента абставіны, пацверджаныя дакументальна) сертыфікат атрымліваюць законныя прадстаўнікі непаўналетніх абітурыентаў (пры прад'яўленні дакументаў, якія сведчаць асобу і пацвярджаюць статус законнага прадстаўніка, а таксама копіі дакумента, які сведчыць асобу абітурыента, заверанай натарыяльна) або прадстаўнікі абітурыентаў, якія дзейнічаюць на падставе даверанасці, засведчанай натарыяльна або ўпаўнаважанай службовай асобай (пры прад'яўленні дакументаў, якія сведчаць асобу, а таксама копіі дакумента, які сведчыць асобу абітурыента, заверанай натарыяльна).

 

14803 2

 

Да тэмы: У 2019 годзе ў Гродзенскай вобласці было зарэгістравана 6 090 абітурыентаў для выканання 20 683 тэстаў па пятнаццаці прадметах цэнтралізаванага тэсцірвання. Упершыню ў Гродзенскай вобласці быў зарэгістраваны абітурыент, які выканаў тэст па кітайскай мове. Больш за ўсё тэстаў абітурыенты напісаць па рускай мове, на другім месцы матэматыка, на трэцім - англійская мова. Забяспечвалі правядзенне цэнтралізаванага тэсціравання ў Гродзенскай вобласці каля 1000 арганізатараў - прадстаўнікоў устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і агульнай сярэдняй адукацыі г. Гродна, г. Ліда, г. Ваўкавыск, а таксама Гродзенскага, Лідскага і Ваўкавыскага раёнаў.