Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 02 Ліпень 2019 12:55

Навукова-практычная канферэнцыя «Органы дзяржаўнага кантролю праз прызму дзесяцігоддзяў» адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы

fasadКанферэнцыя адбудзецца 5 ліпеня і будзе прымеркавана да 25-годдзя Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і 100-годдзя ўтварэння органаў дзяржаўнага кантролю Беларусі.

 

Удзельнікамі навуковага форуму стануць першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Васіль Герасімаў, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатоль Дарожка, рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, а таксама супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці і выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы.

Канферэнцыя прысвечана прававым, эканамічным і сацыяльным асновам дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў Рэспублікі Беларусь, праблемах падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў, павышэння эфектыўнасці ажыццяўлення імі функцыі дзяржаўнага кантролю праз пашырэнне ўзаемадзеяння з іншымі дзяржаўнымі структурамі, а таксама ролі органаў дзяржаўнага кантролю ў забеспячэнні сацыяльна-эканамічнай стабільнасці і ўстойлівага развіцця грамадства і краіны.

У рамках навукова-практычнай канферэнцыі супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы абмяркуюць фарміраванне службы дзяржаўнага кантролю ў Беларусі і развіццё заканадаўства, якое рэгламентуе дзейнасць Камітэта дзяржаўнага кантролю i яго тэрытарыяльных органаў. Акрамя таго, будзе разгледжана пытанне развіцця беларускай эканамічнай мадэлі і ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці цэнтральных апаратаў дзяржаўных органаў пры выкарыстанні праграмна-мэтавага метаду бюджэтавання. Таксама падчас канферэнцыі будуць прэзентаваныя даклады на тэму «Роля і месца органаў фінансавых расследаванняў у структуры і дзейнасці Камітэта дзяржаўнага кантролю», «Кантрольныя органы ў Рэспубліцы Беларусь: стан і перспектывы» і «Аб супрацоўніцтве ўніверсітэта і Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці».

Арганізатары канферэнцыі - Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці і Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы.