Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 16 Ліпень 2019 15:26

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца залічэнне на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі II ступені на платнай аснове

У 2019 годзе набор на другую ступень вышэйшай адукацыі праходзіў па 28 спецыяльнасцях. 15 з іх - новыя ўзбуйненыя спецыяльнасці. Узбуйненне спецыяльнасцяў магістратуры і ўвядзенне прафілізацыі ў рамках спецыяльнасцяў індывідуалізуе адукацыйную траекторыю студэнта, дазваляе аператыўна рэагаваць на запыты рынку працы, актывізуе акадэмічную мабільнасць.