Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 27 Чэрвень 2019 14:49

Выкладчыкам ГрДУ імя Янкі Купалы прысвоена вучонае званне дацэнта

vivshuiemНа пасяджэнні Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 26 чэрвеня 2019 года, прысвоена вучонае званне дацэнта выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Вучонае званне дацэнта прысвоена дацэнту кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Таццяне Гіжук.

Вучонае званне дацэнта прысвоена дацэнту кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі Вользе Жарновай.

Вучонае званне дацэнта прысвоена дацэнту кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Алене Абухавай.