Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 26 Чэрвень 2019 09:16

Студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы Анастасія Цывінская ўдастоена Прэміі пасла КНР

knrУ гэтым годзе прэмія ўручана 31 беларускаму студэнту і школьніку, якія паказалі высокія вынікі ў вывучэнні кітайскай мовы.

Удзельнікамі цырымоніі ўзнагароджання сталі Надзвычайны Паўнамоцны Пасол КНР у Рэспубліцы Беларусь Цуй Цимин, прадстаўнікі універсітэтаў, гімназій і школ, дзе вывучаюць кітайскую мову.

Як распавялі арганізатары, прэмія ўручана з мэтай заахвочвання беларускіх студэнтаў і школьнікаў, якія вывучаюць кітайскую мову, развіцця іх цікавасці да кітайскай культуры, матывацыі да больш глыбокага вывучэння кітайскай мовы.

Варта адзначыць, што ўпершыню «Прэмія пасла КНР» была ўручана ў 2016 годзе. Яна дазваляе даць самым паспяховым студэнтам, вучням сярэдніх і малодшых школ Беларусі лепшыя і больш шырокія ўмовы і рэсурсы. За мінулыя гады яе атрымалі 106 студэнтаў і школьнікаў.