Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 26 Чэрвень 2019 09:16

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы ў ліку пераможцаў і прызёраў Спартакіяды студэнцкай моладзі

spartakiadaСпаборніцтвы праходзілі ў рамках Спартакіяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва і былі прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Спартыўныя мерапрыемствы адбыліся ў Брэсце ў Палацы водных відаў спорту, палацы спорту «Вікторыя» і абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па футболе. За перамогу змагаліся больш за 200 спартсменаў з 20 універсітэтаў Беларусі і Расіі. Гэта студэнты дзесяці беларускіх універсітэтаў Мінска, Гомеля, Гродна, Магілёва. Расію прадстаўлялі рабяты з універсітэтаў Барнаула, Белгарада, Казані, Сімферопаля, Краснадара, Ульянаўска, Пензы, Цюмені, Сыктыўкара, Ханты-Мансійска, Чэлябінска.

Наймацнейшыя спартсмены былі вызначаны ў плаванні, міні-футболе, баскетболе 3х3 сярод мужчын і баскетболе 3х3 сярод жанчын. Баскетбольныя каманды ГрДУ імя Янкі Купалы сталі трэцімі ў сваіх катэгорыях, а каманда па плаванні заняла пятае месца.

У плаванні ўзнагароды разыгрываліся ў асабістым і камандным заліках. Так, у ў асабістым заліку студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры Надзея Мазуркевіч заняла першае месца і трэцяе месца, студэнт 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Мікіта Пузевіч ганараваны другога месца, а студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Яўген Занямонскі - трэцяга. У змешанай эстафеце каманда купалаўскага ўніверсітэта ў складзе Надзеі Мазуркевіч, Наталлі Чудзінай, Уладзіслава Знатнава і Мікіты Пузевіча заваявала бронзу.

 

 

spartakiada2