Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 21 Чэрвень 2019 09:27

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы ў ліку ўдзельнікаў і прызёраў спаборніцтваў па веславанні на байдарках і па веславанні акадэмічным

14502 2Спартовае мерапрыемства адбылося ў горадзе Брэсце на базе Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па веславанні  ў рамках Рэспубліканскай універсіяды - 2019.

ГрДУ імя Янкі Купалы на ўніверсіядзе прадставілі дзве каманды. Купалаўцы заваявалі трэцяе месца ў спаборніцтвах па веславанні на байдарках і каноэ. У веславанні акадэмічным спартсмены ГрДУ імя Янкі Купалы сталі пятымі. Кіраўнік спартсменаў - загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Юры Сак. Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 147 спартсменаў з 15 устаноў вышэйшай адукацыі.

З падрабязнымі вынікамі можна азнаёміцца  тут.