Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 19 Чэрвень 2019 08:43

Студэнткі ГрДУ імя Янкі Купалы ў складзе жаночай каманды г. Гродна сталі першымі чэмпіёнамі Беларусі па баскетболе 3х3

У склад Гродзенскай каманды ўвайшлі купалаўцы Марыя Крыжаноўская і Ангеліна Амбражэвіч.

Чэмпіянат Беларусі па баскетболе 3х3 прайшоў у гісторыі краіны ўпершыню 15-16 чэрвеня ў Мінску. Гэта самы малады від спорту ў пераліку алімпійскіх відаў спорту.

На пляцоўках Palova-Арэне спаборнічалі 12 наймацнейшых каманд, якія прайшлі адбор рэгіянальных першынстваў. На тэставых спаборніцтвах да II Еўрапейскіх гульняў наймацнейшымі апынуліся баскетбалісткі з Гродна, якія па ходзе турніру не пацярпелі ніводнага паражэння, а ў фінале ўпэўнена перамаглі жаночую юніёрскую зборную каманду U-18.