Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 17 Чэрвень 2019 15:22

Курсантам ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы ўручаць дыпломы аб заканчэнні ўіверсітэта і афіцэрскія пагоны

vypusk vojen

Урачыстае мерапрыемства адбудзецца 22 чэрвеня на плошчы Леніна. Пачатак у 11.00.

Па традыцыі цырымонія выпуску курсантаў пачнецца з абвяшчэння Кодэкса гонару афіцэра. Пасля чаго 27 курсантаў атрымаюць дыпломы аб заканчэнні вышэйшай навучальнай установы і лейтэнанцкія пагоны.

Павіншуюць юнакоў са знамянальнай падзеяй прадстаўнікі сілавых ведамстваў краіны, органаў дзяржаўнай улады Гродзенскай вобласці і горада Гродна, кіраўніцтва і прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама родныя і блізкія выпускнікоў.

Лепшым курсантам будуць уручаны граматы і лісты падзякі. Асабліва ўрачыстым і кранальным у праграме свята стане развітанне са сцягам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і вальс выпускнікоў. Затым па традыцыі маладыя афіцэры пройдуць перад удзельнікамі мерапрыемства урачыстым маршам. Адбудзецца таксама выступленне эстрадна-духавога аркестра Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС і пляц-канцэрт няштатнай роты ганаровай варты ваеннага факультэта ў ГрДУ імя Янкі Купалы. Завершыцца святочнае мерапрыемства ўскладаннем кветак да помніка воінам-вызваліцелям у парку імя Ж.Э Жылібера.