Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 29 Кастрычнік 2015 09:41

Педагогі-псіхолагі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі правялі групавую прафкансультацыю для навучэнцаў гімназіі № 10 г. Гродна

photo 13Педагогі-псіхолагі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы Ніна Усеваладаўна Калбаска і Антаніна Сяргееўна Дваранчык 16 кастрычніка 2015 года ў рамках правядзення прафарыентацыйнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі сустрэліся з навучэнцамі 10 «А» класа гімназіі № 10 г. Гродна.

У час сустрэчы «Выбар прафесіі або першыя крокі на шляху да прафесійнай кар'еры» нашы спецыялісты з дапамогай анкетавання і прафесійных методык дапамаглі навучэнцам выявіць свае схільнасці, інтарэсы, прафесійныя намеры і індывідуальна-асобасныя асаблівасці.

Такія кансультацыі дапамагаюць будучым абітурыентам вызначыцца з выбарам прафесіі, стаць паспяховымі, упэўнена адчуваць сябе напярэдадні сур'ёзных выпрабаванняў, якія чакаюць іх па заканчэнні вучобы ў школе.

З усімі навінамі факлуьтэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі можна азанёміцца тут.

photo123