Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 13 Чэрвень 2019 12:18

Кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы і Універсітэта Аўрэліё Влайка (Румынія) развіваюць супрацоўніцтва ў сферы падрыхтоўкі медыя спецыялістаў

erasДацэнт кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы Таццяна Сівава наведала Універсітэт Аўрэліё Влайка (Румынія) у рамках праграмы акадэмічнай мабільнасці Erasmus +.

У рамках візіту Таццяна Сівава сустрэлася з рэктарам Універсітэта Аўрэліё Влайка праф. Рамон Ліль, дэканам факультэта гуманітарных і сацыяльных навук праф. Алінай Падуран, каардынатарам праграмы Erasmus + Герліндай Кнап, прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры журналісткі. Вынікам сустрэчаў стала дасягненне дамоўленасці аб пашырэнні супрацоўніцтва ў навукова-даследчай сферы, у сферы акадэмічнай мабільнасці студэнтаў і выкладчыкаў.

Таццяна Віктараўна вывучыла вопыт выкладання журналісцкіх дысцыплін і арганізацыі практыка-арыентаванай працы са студэнтамі спецыяльнасці «Журналістыка» факультэта гуманітарных і сацыяльных навук Універсітэта Аўрэліё Влайка, а таксама падзялілася паспяховым вопытам арганізацыі адукацыйнага працэсу ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Прачытаны Таццянай Віктараўнай курс лекцый «Тыпалогія і аналіз беларускіх друкаваных СМІ» паслужыць фарміраванню ў румынскіх студэнтаў уяўлення аб сістэме перыядычных выданняў Рэспублікі Беларусь, а прэзентацыя міжнароднай Летняй школы медыякамунікацый - аб адукацыйным патэнцыяле Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, магчымасцях акадэмічнага абмену выкладчыкаў і студэнтаў, рэалізацыі сумесных міжнародных праектаў.

Як распавяла Таццяна Сівава, візіт мае плён і з пункту гледжання ўстанаўлення і развіцця навуковых кантактаў з еўрапейскай ВНУ: адкрывае больш шырокія магчымасці ўдзелу ў міжнародных навуковых канферэнцыях, публікацыі артыкулаў у замежных навуковых часопісах.