Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 11 Чэрвень 2019 14:55

11 чэрвеня абітурыенты напісалі цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове

BLANK CTДля здачы цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове ў Гродзенскай вобласці зарэгістраваліся 1893 чалавека.

13 чэрвеня рабяты будуць здаваць ЦТ па рускай мове, 15 чэрвеня - па грамадазнаўстве, 17 чэрвеня - па матэматыцы, 19 чэрвеня - па біялогіі, 21 чэрвеня - па замежных мовах (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская), 23 чэрвеня - па хіміі, 25 чэрвеня - па фізіцы, 27 чэрвеня - па гісторыі Беларусі, 29 чэрвеня - па геаграфіі, 1 ліпеня - па сусветнай гісторыі (найноўшы час).

Як распавяла начальнік Рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі Аксана Валюк, больш за ўсё тэстаў абітурыенты плануюць напісаць па рускай мове - 4730, на другім месцы матэматыка - 3376, на трэцім - англійская мова - 2209. Усяго ў 2019 годзе ў Гродзенскай вобласці зарэгістравана 6 090 абітурыентаў для выканання 20 683 тэстаў па пятнаццаці прадметах цэнтралізаванага тэсціравання. Упершыню ў Гродзенскай вобласці зарэгістраваны абітурыент, які будзе выконваць тэст па кітайскай мове.

Забяспечваць правядзенне цэнтралізаванага тэсціравання ў Гродзенскай вобласці будуць каля 1000 арганізатараў - прадстаўнікоў устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і агульнай сярэдняй адукацыі г. Гродна, г. Ліда, г. Ваўкавыск, а таксама Гродзенскага, Лідскага і Ваўкавыскага раёнаў.

Нагадаем, што для ўдзелу ў ЦТ абітурыенты павінны прыбыць у пункт правядзення тэсціравання не пазней, чым за 30 хвілін да пачатку маючы пры сабе пропуск, пашпарт, а таксама чорную гелевую ручку. Пры выкананні тэстаў па хіміі і фізіцы дапускаецца выкарыстанне калькулятара, які не з'яўляецца сродкам захоўвання, прыёму і перадачы інфармацыі.