Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 11 Чэрвень 2019 14:55

Выкладчык ГрДУ імя Янкі Купалы прымае ўдзел у конкурсе на брэнд і лагатып Гродна

logotip grodnoСтаршы выкладчык кафедры дызайну факультэта мастацтваў і дызайну Марыя Пчэльнік прадставіла на конкурс слоган і чатыры варыянту лагатыпа горада.

Усяго на конкурсе прадстаўлены 20 работ ад аўтараў, дызайн-студый, рэкламных кампаній і ўстаноў адукацыі.

Як адзначае аўтар, пры пабудове знака былі адабраны важныя славутасці горада, якія з'яўляюцца візітнай карткай горада Гродна. За аснову ўзятыя простыя спалучэнні колераў. Адштурхоўваючыся ад гербавага знака горада Гродна, перавага павінна аддавацца адценням сіняга, жоўтага, а так жа колерам Каложскай царквы (спалучэнне чырвона-карычневай цэглы і смарагдавай мазаікі). Шрыфтавая гарнітура была абраная з засечкамі. Такія шрыфты лягчэй успрымаюцца вокам чалавека. Адным з варыянтаў напісання стаў рукапісны шрыфт. Па форме прыярытэтам сталі плыўныя лініі і акружнасці. Графічная частка лагатыпа плануецца ў стылі піксель арта або поліганальнай графікі.

Убачыць лагатыпы і прагаласаваць за ўпадабаную працу можна з 10 чэрвеня па 15 ліпеня ўключна па спасылцы.

Варта адзначыць, што конкурс стаў часткай стварэння канцэпцыі турыстычнага брэнда Гродна. Як падкрэсліваюць эксперты галіны, горад такім чынам атрымае новы фармат развіцця з пункту гледжання іміджу і пазіцыянавання, у тым ліку і сярод замежных гасцей.

Па выніках галасавання будуць вызначаны 10 лепшых работ, якія прадставяць камісіі конкурсу. Праца пераможцы будзе выкарыстана ў прасоўванні брэнда Гродна.