Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 11 Чэрвень 2019 10:58

ГрДУ імя Янкі Купалы і Фракійскі ўніверсітэт у горадзе Эдырне (Турцыя) падпісалі дамову аб супрацоўніцтве

dogovot turcijaПадпісанне дамовы адбылося ў рамках візіту прарэктара па навуковай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрыя Раманоўскага ў складзе дэлегацыі г. Гродна ў Турцыю.

У рамках супрацоўніцтва ГрДУ імя Янкі Купалы і Фракійскі ўніверсітэт у горадзе Эдырне плануюць правядзенне сумесных навуковых даследаванняў, выкананне сумесных навуковых, даследчых праграм і праектаў, а таксама падрыхтоўку навукова-даследчых работ і ўкараненне іх вынікаў у практычную дзейнасць. Для развіцця міжнародных адносін будуць рэалізоўвацца навуковыя стажыроўкі, абмен студэнтамі, магістрантамі, аспірантамі для іх навучання, падрыхтоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, абмен вучонымі і выкладчыкамі для чытання лекцый і правядзення кансультацый. Бакі зацікаўлены ў падрыхтоўцы сумесных навуковых і метадычных публікацый, узаемным рэцэнзаванні навукова-даследчых і вучэбна-метадычных работ, садзейнічанні ў распрацоўцы і падрыхтоўцы сумесных падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, лекцый, метадычных рэкамендацый, навукова-практычных каментараў, слоўнікаў і да т.п. Акрамя таго будзе ажыццяўляцца абмен публікацыямі, навуковай, вучэбнай і навукова-метадычнай літаратурай, перыядычнымі выданнямі, інфармацыяй аб  мерапрыемствах, правядзенне і ўдзел у сумесных навуковых, навукова-практычных семінарах, канферэнцыях, сімпозіумах, круглых сталах, нарадах, а таксама іншых навукова-практычных і метадычных мерапрыемствах, правядзенне сумесных спартыўных і культурных мерапрыемстваў.

Адным з пытанняў перамоваў стала стварэнне кафедры рускай мовы ва фракійскім універсітэце ў горадзе Эдырне. У сувязі з гэтым турэцкі бок выказаў зацікаўленасць у Летняй школе рускай мовы ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама курсах «Інавацыі ў выкладанні рускай як замежнай».

dogovor