Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 04 Чэрвень 2019 12:02

Традыцыі, сучасныя праблемы і перспектывы развіцця будаўніцтва абмеркавалі ў ГрДУ імя Янкі Купалы

14196 1VII Міжнародная студэнцкая навуковая канферэнцыя адбылася на інжынерна-будаўнічым факультэце і аб'яднала навучэнцаў, студэнтаў і аспірантаў з Беларусі, Балгарыі, Казахстана, Польшчы і Расіі.

Традыцыйна канферэнцыя праводзілася па чатырох найбольш актуальных напрамках навуковых даследаванняў у будаўніцтве. Сярод іх - гісторыя архітэктуры, архітэктура будынкаў і збудаванняў, сучасныя канструкцыі будынкаў і збудаванняў, метады разліку. Удзельнікі абмяркоўвалі сучасныя матэрыялы і тэхналогіі ў будаўніцтве, а таксама інфармацыйныя мадэлі ў будаўніцтве.

Свае навуковыя даклады прадстаўлялі студэнты з Рэспублікі Польшча - з Свентакшыскага політэхнічнага ўніверсітэта ў Кельцах і аспірант Селезскага тэхналагічнага ўніверсітэта. Расійская федэрацыя была прадстаўлена ФДААУВА «Сібірскі Федэральны Універсітэт» г. Краснаярск, Томскім дзяржаўным архітэктурна-будаўнічым універсітэтам, Данскім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам, Новасібірскім дзяржаўным архітэктурна-будаўнічым універсітэтам, Сібірскім дзяржаўным універсітэтам шляхоў паведамленняў, Астраханскім дзяржаўным архітэктурна-будаўнічым універсітэтам. З Казахстана быў дасланы даклад студэнта Рудненскага індустрыяльнага інстытута. Балгарыю прадстаўляў University of structural engineering and architecture (VSU).

Беларусь на канферэнцыі прадставілі студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Удзельнікамі навуковага форуму таксама сталі навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа, Бабруйскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа, Навагрудскага дзяржаўнага аграрнага каледжа, Гродзенскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, Пінскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа імя А.Я. Кляшчова, Індустрыяльна-педагагічнага каледжа і Гімназіі №7 г. Гродна.

Па выніках працы секцый былі вызначаны лепшыя даклады і найбольш актыўныя ўдзельнікі канферэнцыі.

У выніковым пасяджэнні праграмнага камітэта быў адзначаны высокі ўзровень выступленняў удзельнікаў, якія прадстаўлялі не толькі вынікі эксперыментаў, але і глыбокі аналіз, выкананы з улікам розных методык, мадэлявання, праграмных комплексаў.

Па выніках працы канферэнцыі ў верасні 2019 г. запланавана выданне зборніка навуковых артыкулаў «Традыцыі, сучасныя праблемы і перспектывы развіцця будаўніцтва».