Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 03 Чэрвень 2019 08:40

Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка сустрэлася з кіраўніцтвам, педагогамі і навучэнцамі Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы (БУДЗЕ ДАПОЎНЕНА)

IMG 20190601 1126410
 
Сустрэчы прайшлі 31 мая ў рамках двухдзённага візіту дэлегацыі ГрДУ імя Янкі Купалы ў Польшчу.
 

У ходзе перагавораў бакі абмеркавалі перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва. У іх ліку арганізацыя ў ГрДУ імя Янкі Купалы на кафедры беларускай філалогіі стажыровак для настаўнікаў Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы, іх удзел у навуковых, адукацыйных і культурных мерапрыемствах купалаўскага ўніверсітэта, а таксама сумесная праектная дзейнасць.

Падчас гутаркі з педагогамі і навучэнцамі рэктар універсітэта Ірына Кітурка распавяла пра гісторыю ГрДУ імя Янкі Купалы, яго традыцыі, сучаснае развіццё, спецыяльнасці і тыя магчымасці, якія ўніверсітэт дае сваім студэнтам.

У завяршэнне візіту Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы перадалі літаратуру на беларускай мове.

Нагадаем, што ў першы дзень візіту ў Польшчу, 30 мая, прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы наведалі Універсітэт у Беластоку і Беластоцкі навукова-тэхналагічны парк, а таксама сустрэліся з Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Беластоку Алай Фёдаравай.